21:40

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Дарослыя рэчы, дзіцячыя цацкі,
навобмацак ў цемры знаходзіць зьнянацку
дарогу па жыцьці, сапраўднае шчасьце…
(З уласнага)

Дарослыя словы, дзіцячыя цацкі…
Нібы неспадзеўна, раптоўна, зьнянацку
знаходзяцца нібы забытыя рэчы,
нібы не адсюль, але гэтак дарэчы —
адрынуць няможна ад сэрца, як болю,
і зноў нараджаеш нямую патолю.
Глядзіш на сьвятло і прымружваеш вочы,
а потым сьніш-трызьніш свой сьвет цэлай ночай,
пакрыўданы аж на сусьвет, але млосна,
і ціха, і змрочна — ажно невыносна.
Выносіць навонкі наперад нагамі
душу, паланёную цела сьцянамі,
ды кожнага дня паўтараецца знову
ўсё тое, і верыш, што гэта намова.
І верыш — ня спыніцца рух наджыцьцёвы,
хаця трыста год ён ні разу ня новы.
І верыш — той рух называецца жыцьце,
і верыш — няма і ня будзе нам выйсьця,
і верыш… І моўчкі усё выбачаеш,
нічога ніскуль ані-ні не чакаеш,
што маеш — тым рады, і ў гэтай нагодзе
крыніцу праблем адшукаеш ў прыродзе,
і скінеш віну на яе. Але гэтак
пазбыцца ня зможаш вязьніцы у гета
сваім асабістым, сабой збудаваным,
сваёю крывёю парасфарбаваным,
ды прымеш усё як чароўную долю,
накрыесься цёплай сваёю патоляй,
шукацьмеш нібыта забытыя рэчы,
а знойдзеш — то будуць аж вельмі дарэчы —
нібы неспадзеўна, раптоўна, зьнянацку…
Дарослыя словы, дзіцячыя цацкі.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Сопсна
Толькі што tut.by ляжыць часта, а так дык нармальна…

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Дайце, мабыць карты сайт у рукі —
налапачу зараз я… %)

Гэт’ я да чаго… Трэба-б свой сайцец прывесьці да чалавечага выгляду. Балазе зьявіліся цікавыя веды, вартыя прымяненьня. %) Потым можа пакажу, што атрымалася.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)


13:47

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Чамусьці мацнейшае за ўсё адчуваньне свабоды прыходзіць, калі грошай ў кішэні не хапае нават на праезд. Нават на ільготны, калі-б такі быў яшчэ. А яшчэ прыходзіць адчуваньне, што грошы ня значаць амаль нічога.
Чарговыя 526. А на вуліцы цяпер надта зімна.
Чарговае вяртаньне ў хату. Разрываесься паміж двума гарадамі, якбы звар’яцелы. І сэрца разрываецца. Ад немагчымасьці застацца там. Лепш — назаўсёды…

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
(ну і тых, што ня ведаюць, калі каму цікава - я не хаваюся ні ад каго)
Калі Кропка недасяжны па нумары 00 375 29 556 35 69, ён дасяжны па 00 375 29 772 72 63. Дзяк. %)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)


"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Вы - пакідаеце коммэнтар.
Я - абіраю выяву ў вашым дзёньніку ці ффкантакце.
Вы - пішаце пра выяву і ўключаеце ў допіс умовы, каб і іншыя маглі пагуляць.


Прыяжджалі харошыя людзі ў Менск з Нью-Полацку (віт to  Zeiss). Бадзяліся па горадзе, хадзілі па ўсякіх аццкіх месцах. Што забыліся на Нямізе і блізка ня памятаю. Але перайшоўшы паўдарогі на міргаючы зялёны далей ісьці на чырвонае не схацелася. Стаяць было лянота бо нахадзіліся папярэдне. Сеў. Ну і па сутнасьці ўсё.

22:48

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
З кожнай новай сустрэчай цяжэе чаканьне наступнай,
і зусім недарэчны стаецца адлегласьці сум,
кожнай новаю ночай сон болей і болей пакутны,
і ня выцягнеш болей сябе з віру чорнага дум.

Кожны новы цягнік пнецца ўпэўненна зноўку наперад,
вось шчэ трыста кілёмэтраў ляжа ахвярай тугі,
кожным новым сьвітаньнем сябе забіваю, напэўна.
ды ад гэтага штось не стаюцца бліжэй берагі.

Кожным новым уздыхам вітаю зноў мару сьвятую,
што адлегласьці рынуць ў бязмоцнасьці - троху яшчэ,
кожным новым лістом усё болей сябе я катую,
і ўсё болей марудна жыцьцё па дарозе цячэ.

З кожным новым "кахаю" ў нязьлічаных нашых размовах
ўсё бліжэй і радней ўкараняесься ў сэрца маё,
з кожным шпацырам новым па ведамых здаўна шчэ сховах,
адзначаю, што более значак ў мяне на палёх.

З кожнай новаю рыфмай ў бязьмежжы папернага неба
палымнее мацней на вуснох боль чарнільных радкоў,
З кожным новым узмахам ўсё далей унізе дзесь глеба,
і пазбыцца ня хочацца ўжо гэтых крылаў-акоў.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)


01:22

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
А ў мяне Новы год будзе 5-га студзеня. Ну ці мо раней... Гэта трэба вырашаць яшчэ...
Ня ў тым справа. Трэба звыкацца, што НГ стаецца ні разу ня сьвятам, з настроем ў глыбокім мінусе і нехарошымі думкамі. Зрэшты, я ўсё адно кахаю цябе, маё віцебскае сонцайка, а гэта напраўду надае моцы. Да сустрэчы... Я ўжо чакаю...

01:53

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Божа, як хочацца, каб на НГ ўсё атрымалася...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
20.06 №684 05 К
09.07 №683 01 О
16.07 №058 05 К
07.08 №651 02 О
18.08 №326 00 К
20.08 №651 02 О
31.08 №683 01 О
07.09 №683 01 О
15.09 №651 02 О
13.10 №049 04 П
27.10 №326 02 П
27.10 №049 14 П
01.11 №651 09 П
17.11 №683 01 О
06.12 №050 04 П
09.12 №049 01 П

Ды плюс
24.06 Віцебск-Ворша-Ц.
24.06 Ворша-Ц.-Азярышча
29.06 ІК-Ворша-Ц.
30.06 Віцебск-Ворша-Ц.
30.06 Ворша-Ц.-Гарадзішча
16.07 Віцебск-Ворша-Ц.
06.08 Ворша-Ц.-Віцебск

На суму 281 тысяча 800 рублёў агульным працягам 58 гадзін 33 хвіліны - 5587 км.

І гэта ўлічваючы тое, што 4-5 пасажырскіх я пры розных абставінах страціў, яшчэ дзесь столькі-ж прыгарадных выкінуў і двойчы да Воршы ехаў без квітку.

23:10

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
"Я чую фламенка звар’яцелых трамваяў
і грукат поўніць пустыя вокны.
Дай мне сонца, а лепей - два,
па сонцы на кожнае маё вока.
Калі ў цябе ёсьць магчымасьць бачыць -
значыць ёсьць вочы і магчымасьць сачыць,
я не люблю, калі ты мне хлусіш,
але больш ненавіджу, калі ты маўчыш."
Н. Пушкарова

На тэлефоне - 4 кЗц, ў кішэні - грошы за вернуты квіток. Наперадзе - тры дні цяжкога чаканьня, паэтычны слэм і нарэшце вандроўка спынам у Горад Мараў. А яшчэ жудасна хочацца спаць... Пастаянна... А паснуць не атрымліваецца... А яшчэ задзяўбалі навакольныя... А яшчэ...

@музыка: Новае Неба, "Котка"

10:52

Гы-гы...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
"Разьвітаньне.
Я цябе кахаю.
Я скучаю.
Сэрца, нібы птахам.
Страшна.
Нешта вокны засьцілае.
Думы ўпарта грукацяць па даху."
(З уласнага)

- Собирайся.
- Я зьбяраюся.
- Собирайся.
- Я ўжо.
- Ну выходи тогда.
- Пачакай.
- Ты опоздаешь на поезд.
- Ну й што?
- Тебе придётся всю ночь торчать на вокзале.
- Ня ўсю ноч. Толькі да чацьвертай раніцы.
- Ну и что? Я не хочу.
- Я ведаю. Я кахаю цябе.
- Я тебя тоже. Пока.
- Да пабачэньня... Я спадзяюся, нашая наступная сустрэча будзе хутка.

Крок за парог - балючы, якбы хто нажом у сэрца пырнуў. Долу - да першага паверху. Халоднае начное віцебскае паветра ўтыкаецца мноствам гострых голачак у твар. Пусты погляд, што чапляецца за кожную крышыначку навакольля. Начны аўтобус. Чыгуначны вакзал. Цягнік, вагон 14-ы-пляцкартны, бакавушка. 296 кілямэтраў ўздоўж рэек... 296 балючых кілямэтраў... Халодны Менск... Безь пяці чатыры раніцы... Шпацыр па начным горадзе... Першая "сотка" да аўтавакзалу, "нулёўка" 61-га тралейбусу, першы 62-і... Хата - зь яе адчуваньнем нацятае ветлівасьці, запыленымі паліцамі, хатнімі... Хата?.. Ці не падманваюся я?.. Ці ня там, за 296 кілямэтраў адсюль, тое месца, якое хочацца так клікаць?.. Хаця... Не. Хата - там, дзе ты. Там, дзе чакаюць...
Чорт, як шалёна ты маеш рацыю, кажучы, што вялізарным шчасьцем было-б прачынацца ды пасынаць разам... Але-ж мы, халера яго дзяры, закладнікі абставінаў... І тэрмін нашым спатканьням даўна вызначаны - рэжымам працы бацькоў і раскладам руху транспарту...
Зрэшты, ты і так ўсё-ўсё ведаеш... І не таму, што я гэта казаў мільён разоў... Ведаеш, бо мы разумеем адно аднога бяз словаў...
Я кахаю цябе!..
Словы, якімі перарэзаў аднойчы цішыню цёплай віцебскай ночы... Словы, якія тады будучы выпадковымі, сталіся сёньня надзённымі, неабходнымі, накшталт паветра. Я не магу безь цябе жыць... Не магу, не хачу, ня буду. Таму кожнае імгненьне жыцьця канвэртуецца ў сантымэтры і скарачаецца. Паступова, зь цяжкасьцямі, але скарачаецца. Яшчэ едучы ў панядзелак да цябе, падумалася, што даўняе сцьвярджэньне аб тым, што дарога - гэта жыцьцё, шалёна мае рацыю. Дарога ад мяне да цябе - непераадольная, але разам з тым бязьмежна лёгкая, калі за яе ўзяцца. "Ўсё што наблізіць - і ёсьць дарогай."
А ты пытаесься, ці я звар’яцеў. Адказ станоўчы, прычына таму ведамая табе надта добра, каб я нешта тлумачыў. Я памятаю кожнае тваё слоўца, кожны твой дотык. "Я вывучыў цябе як летні верш." І няма ў сьвеце нічога, што магло-б прымусіць мяне забыць цябе. Таму што ты - і ёсьць маё жыцьцё, мой сусьвет. І я з табою непарыўна зьнітаваны.
Я раней шмат разважаў і па-рознаму лічыў, але цяпер маё ранейшае меркаваньне пра каханьне значна дапоўнілася. І неяк неўспадзеўкі, мімаволі, ці як. Каханьне - гэта мастацтва ахвярнасьці. Кахаючы - ахвяруеш усім: часам, грашыма, сябрамі, жыцьцём. Кахаючы - робіш усё дзеля зрабіць дарагога табе чалавека найшчасьлівейшым у сьвеце. І разам з тым, кахаючы - падзяляеш усе ягоныя радасьці й нягоды. Кахаючы - ужо ёсьць найшчасьлівейшым.
Часта даводзіцца чуць: "Я кахаю цяго за...", "За што ты кахаеш мяне?" і шмат чаго яшчэ. Калі сапраўды кахаеш - не шукаеш сабе выгоды ў гэтым пачуцьці. І прычынаў яму не шукаеш. Таму што самае каханьне ёсьць прычынаю, а ўсё астатняе - яго вынікам.
Гэтае жыцьцё... Яно рэчаісна зводзе з ґлузду. Канчаткова. Што рабіць, я ўжо ня тое што не здагадваюся... Не спрабую нават за марнасьцю... Проста жыву і проста веру... Бо ты ўсё адно побач, нават калі за 296 кілямэтраў. І я побач. Заўсёды...
Я кахаю цябе...

20:48

Ото-ж!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Жыцьцё нібыта канчаткова асталёўваецца на новай каляіне. "...і чароўнай намовай цягнік не павернеш дамой." Бяз дню чатыры месяцы, як выпадковае стала надзённым. І, каб мяне трасца калі я хлушу, мяне гэта шалёна радуе.
Бываюць цуды. І Ты - адзін зь іх. =) Дзякуй. =)

@настроение: Неблагі

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ляг, адпачні і паслухай што я скажу.
Я трываў, ды сяньня я ўжо не магу.
Я сказаў, супакойся ды рот закрый.
Вось і ўсё. Мо пабачымся. Чорт з табой.

Рэфрэн:
Я на табе, як на вайне,
а на вайне, як на табе.
Ды я стаміўся, спынен бой,
бяру партвэйн, іду дамоў.

Спыніўся бой, загас агонь,
не засталося анішто,
а мы жывем,
а нам з табой пашэньціла ужо.

Боль гэта боль, як яго сабе ні заві,
гэта жах, а дзе жах - там няма любві.
Я сказаў, супакойся ды рот закрый.
Вось і ўсё. Мо пабачымся. Чорт з табой.

Рэфрэн.

04:08

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
На магіле паэта
яскравымі фарбамі
неба
блакітным па чорнаму
зьзяе -
вялікае неба,
магутнае неба,
якое паэт і па сьмерці кахае,
глыбокае неба,
чароўнае неба,
зь якім той паэт і па сконе сумуе,
радненькае неба,
смачненькае неба,
якое паэт і аджыўшы малюе,
агністае неба,
жаданае неба,
якое паэту няспынна ўжо сьніцца,
адвечнае неба,
мудрэйшае неба,
якога й па згубе ня зможа забыцца,
найшчырае неба,
свабоднае неба,
ў якім ён навек на сьвітаньні палюе,
найлепшае,
бо беларускае
неба,
якое як маці -
прыгорне,
даруе.

23:13

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Мая каханка -
бальзаму шклянка,
яшчэ гарбата,
хаця зацята
да першай цягне,
бо сэрца прагне.
Яшчэ дзяўчына,
ды нейкім чынам
мне надта цяжка
той стан бязважкі
ўзвышаць да зораў,
вазіць да мораў,
ці не вазіці,
а зь ёю піці,
бо піць ня хоча
і цёмнай ночай
зганяе з ложку,
бо "пахне трошку
ў Вас з роту сьпіртам",
сама-ж як сьцірта
пад коўдру ўпнецца
і не кранецца
з сваего месца.
Ды мне здаецца,
што хоць ўсё гэтак -
ня бачна мэты,
і ўсё дарэмна,
пачуцьце дрэнна,
ды ўсё выдатна,
бо я дакладна
не перайначыў,
сабе зазначыў:
мая каханка -
бальзаму шклянка!