Кедь ми прийшла карта нароковац, Став я свого неня дошіковац: "Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю - Йди за мене служить на ту войну". "Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю - Йди за мене служить на ту войну".
Кедь ми прийшла карта нароковац, Став я музиченьків дошіковац: "Гей ви, музиченьки, заграйте ми чардаш, Най я си погулям в тот молодий час. Гей ви, музиченьки, заграйте ми чардаш, Най я си погулям в тот остатній раз".
Стали музиченьки чардаш грати, Стали ми ся сльози з очей ляти. Ніхто не заплаче, ні отець, ні матка, Лем за мном заплачут три дівчатка. Ніхто не заплаче, ні отець, ні матка, Лем за мном заплачут три дівчатка.
А єдна заплаче, бо я її брат, А друга заплаче, бо я її сват, А третя заплаче, бо плакати мусить, Бо вона від мене першінь носить. А третя заплаче, бо плакати мусить, Бо вона від мене першінь носить.
Кедь ми прийшла карта нароковац, Став я свого неня дошіковац: "Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю - Йди за мене служить на ту войну". "Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю - Йди за мене служить на ту войну".
@музыка:
Чубай Тарас та Скрябін - Кедь ми прийшла карта
Твар неба ўглядаецца ў бездань размоваў штодзённых, размовы хаваюць вачэй ад пагляду саромна, бо чуюць і ведаюць - ўсё ўжо наперад ня плённа, сьвядомасьць была і застанецца безабароннай, бо воляю боскаю гэтак было канавана, іначай цяперай і быці было-бы заганай, бязґлузда праданай і з радасьцю шчырай забранай, вітаючы скон за нарэсьце адчыненай брамай насустрач шырокім і доўгім жыцьцёвым дарогам, вядучым жывых за ужо папамерлым народам, спрашчаючы рухі пакрыўджаньням, звадам, нязгодам, ўтвараючы зноў цябе самым маланкаадводам, адводзячым з шляху ўсю дрэнь, што біецца ад неба - камусьці калісьці чамусьці было гэтак трэба, быць можа, была гэта чорная сьвежая глеба, ці смачны кавалачак роднага цёплага хлеба, што зьеты на сьнеданьне, пляшкай запіты з крывёю, сабранай найноўшай шырокай тваёй баразною, так шчыра укладзенай гэтай пяшчотнай рукою, якая заўсёды па жытцы ідзе за табою, найшчырым, найчыстым, найсьветлым тваім чалавекам, памерлым задоўга да скону шалёнага веку, калі ўсё здавалася, толькі-б дабрацца да Мекі, але як даходзіў - зваротны шлях йшоў цераз рэкі, напітыя ці то віном, ці гарэлкай, ці мёдам, узятыя ці абцугом, ці празрысьценькім лёдам, назватыя нашым адзіным ў галяктыцы родам насуперак словам, падзеям, нагодам і модам, што стала ўзгадаюцца ў звыклых размовах штодзённых, якія ня маюць, ня могуць мець нейкага плёну, бо плён пахаваны, ён пушчаны зноў па адхоне - адхон той сьвядомасьць уразьлівую абароне...
...знайсьці спакою ды ўрэсьце выспацца як сьлед? А то толькі палягу - думкі, радкі, падзеі... А яшчэ я чую электрычнасьць... Ўночы... Палягу - і чую, як па правадох рушыць... А яшчэ я нікога не хачу ні чуць ні бачыць за вельмі малым выключэньнем, але пры гэтым пачуваюся дужа самотным... А яшчэ я хачу, каб ува ўсіх усё было добра. Але тое неяк я ня ведаю... Ня ў тэму, ці як...
А сапраўды так. Ўсе мы - закладнікі сыстэмы, імя якой дзяржава. І няважна, якая тая дзяржава - дэмакратычная ці яшчэ якая. Сутнасьць глыбей. Нават маючы веды й жаданьне, я, напрыклад, не магу працаваць (у традыцыйным разуменьні гэтага слова - бо ўсё-ж такі калі-некалі працую, хоць і грошай за тое атрымліваю дужа ўжо небагата), бо яшчэ ня скончыў школу, дзе мяне вучаць усялякай лухце, якая мне ў далейшай маёй працы не спатрэбіцца ані каліва. Скончыўшы школу, я зноў-такі ня здолею працаваць у сваёй галіне, бо ня мецьму грэбанай паперкі пра вышэйшую адукацыю. Падчас атрыманьня тэй адукацыі будзе багата мозґамыйкі. Будуць бяссонныя ночы (хаця, якое будуць... каб я зараз спаў нармалёва...). А пасьля дужа верагодна, што будзе паўтары гады вайсковай службы - "Сьвятога Абавязку кожнага грамадзяніна". Толькі нешта дзяржаве я і хвіліны свайго жыцьця аддаваць не хачу. Бо ў чым-жа ж мой абавязак перад дзяржаваю, калі дзяржава клапоціцца перадусім пра сваё існаваньне? Але самае крыўднае нават ня гэта. Вось стаіш - а перад табою тваё жыцьцё. А што зрабіць? Дый ці зробіш што, калі яно з усіх бакоў ўціснутае ў межы тэй сыстэмы? І такая вусьціш бярэ, і гэтак сумна робіцца...
Хто-б ведаў, што да такіх развагаў можа прывесьці любоў...
Хацелася напісаць шматлітарны загонны допіс пра тое, як дастала вусьціш з нагоды немагчымасьці дапамогі дарагім людзям (хоць дастала болей самая тая немагчымасьць), але ня буду. Тупа ўпадлу.
Многа цікавых людзей. Многа здымкаў. Многа лахачу. Спадабалася ехаць да гасьць. Спадарожнік з таблё "2 дс Каліноўскага - Аэрапорт Мінск-1" і з дс Усход на Чайкоўскага з таблё "52 дс Усход - дс Кульман". Усьміхнула, як калі мы праяжджалі ст. м. Усход людзі пахапалі торбы і пабеглі за тралікам. %))
Кирпичи, "I hate this fucking world"Ну што, школьнічкі, як вам музычка? Кшталту як ў тубзіку зь пестыкам - зычка? Як вам папалілася на перапынку? Што, "рэп-кал" шчэ піша нехта на прыпынку?
Як там Сліпкнот? Як там Лімп Біскіт? У мяне ён даўно ўжо вось тут сядзіць. Ці носіце так кепкі, бо п’яце наша піва? Ці не задзёўбла сіла вечнага рэчэтатыву?
Старэйшыя хлопцы малых не рабуюць? Цёткі у сталоўцы труціць не спрабуюць? Ўсякую лухту у сябе ці ня пхаеце? Не? То дабро. Давайце, гуляйце.
Рэфрэн: I hate this fucking world.
Ну што, дзеці? Як там ў інтэрнэце? Ў чатах сядзіце? Срэце у сеці? Як адзнакі? Не дзяўбе вас хімоза? Фізыца не сядзіць, нібы ў дупе заноза?
Хто зарабляе па інґлішу тройкі? Ці не спалілі каго ў працэсе добрай папойкі? Як там АБЖшнік? Такі-ж тупы? Як там маці? Пускае ў клубы?
Як там дзеўкі? Бегчы крос дохнуць? Як там на вулцы? Што штаны, хутка сохнуць? Галоўнае, ўсякую дрэнь у цела ня суйце. Не? Окэй, тады добра, тусуйце.
Рэфрэн.
Чым-бы дзіця ня цешылась, абы бля ня вешалась. Што там наркотыкі? Не праелі плеш яшчэ? Бля, ды гэта-ж паслухае мама! Не турбуйся, дзяцюк, далі бяз мату фанаграма.
Ці не жадаецца ўсё болей трэшу і ўгару? Ці ня ўлом уставаць на першую пару? Ці часта усё па барабане абсалютна? Не надакучыла усё? Не дастаюць ці
ўсякія вольнасьці ды ўсякія там лішкі. Ня робіць нехта з вас яшчэ там цёмныя дзялішкі? Добра, ўжо задрала, я сканчаю, дзіцяткі, спадзяюся, дзеткі, што у вас ўсё ў парадку!
Быў на вышэйпамянёным мерапрыемстве з ласкі тав. Валодсьвета. Бачыў спн. Пушкарову, зь ёю крыху пабалакаў. Яна мне сырок уцюхнула. Ў цэлым было цікава.
Пераклаў песьню. Валянціна Таўкунова сьпявала... "Я не могу иначе". ПеракладМа без трывог ні сну, ні дню, дзесьці жалейка плача. Даруй любоў, цябе прашу - я не магу іначай.
Я не баюся крыўд і звад, ў рэчку хай крыўда кане. Ў небе любові, вой, прастор! Сэрца маё - ня камень.
Ты захварэеш - я прыйду, боль разьвяду рукамі. Ўсё я здалею, ўсё змагу. Сэрца маё - ня камень.
Я прылячу - ты мне скажы - нават прайду і вогень, ды не прабачу я ілжы - сэрца маё - ня камень.
Бачыш, вунь зорка узьнялась, шэпча дзіцятку казку. Толькі бяздушша губіць нас, лечаць любоў ды ласка.
Я растаплю усе ільды сэрцам сваім гарачым. Буду любіць цябе заўжды - я не магу іначай.
@музыка:
Ален, "Я яшчэ жывы"
@настроение:
Хвалісты дужа - шчасьлівы і сумны, сэрца баліць і змрочна...
Прыйшоў з школы, пад’еў, перапрануўся, асядлаў блакітны цягнік, скарыстаўшы speed bonus token, сустрэўся з Хворым і Паўлінаю, зьезьдзілі ў Лошыцкі парк, набраў бруду ў левы бот, паехаў да Ліцэю БДУ, пабачыў Гіль, пабачыў і пачуў многа гуйні, "Роднае слова" мэґапіяраны часапіс, Хадановіч руліў, Дранько-Майсюк ня руліў, бачыў Радзевіча, бачыў многа каго, каго ўжо калісь бачыў, задзёўбся, паехаў да Чэрвеньскага Рынку, чакаў на Т23 №2275 АКСМ-101, стрэў Вальдэмара, паехаў да яго, забраў "Лён", папіў кампоту (смачны, мля), паехаў дахаты, пад’еў, папіў, хачу спаць.
МІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ Дзяржаўная установа «СТАЛІЧНЫ ТРАНСПАРТ І СУВЯЗЬ» 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 3 тэл. / факс 219-85-15
18.01.2008 № 03-06/94/Ю-1
Аб разгледзе зварота
Паважаны Руслан Даўлатавіч!
Разгледзеўшы Ваш зварот, накіраваны ў службу арганізацыі руху КУП "Мінсктранс", дзяржаўная ўстанова «Сталічны транспарт і сувязь» растлумачвае. Аўтобусы гарадскога маршрута № 139 прызначаны для ажыццяўлення транспартнай сувязі жыхароў ваеннага гарадка 120-й механізаваный брыгады з лячэбна-прафілактычнымі і адукацыйнымі ўстановамі, размешчанымі па вул. Нікіфарава. Улічваючы гэтыя абставіны, закрыццё дадзенага маршрута з’яўляецца немагчымым. Што датычыцца аўтобусаў гарадскога маршрута № 80, то яны забяспечваюць дастаўку насельніцтва адзначанага раёна города да бліжэйшай станцыі метрапалітэна, у сувязі з чым змяненне яго трасы лічым немеэтазгодным. Акрамя таго, улічваючы памяньшэнне попыту на транспартныя паслугі ў непрацоўныя дні, вышэйпазначаны маршрут скарочваецца (да а/в «Маскоўскі»). Такім чынам, адлюстраваныя у Вашым лісце прапановы аб змяненні іх руху, на наш погляд, неабгрунтаваныя. Таксама не плануецца ўвасабленне прапаноў наконт падоўжання аўтобуснага марштура № 51. Адносна маршрута гарадскога аўтобуснага транспарту № 151, спалучаючага мікрараёны «Уручча»-3 з «Уруччам»-4 і, як вядома, у студзені г.г. падоўжанага да ваеннага гарадка 120-й механізаваный брыгады, паведамляем наступнае. Рашэнне аб далейшым рэжыме і памерах руху на дадзеным маршруце будзе прынята па выніках вывучэння велічыні попыту з боку пасажыраў на перамяшчэнні ў абслугоўваемым накінунку.