"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Правапіс арыґіналу захоўваецца.

МІНСКІ ГАРАДСКІ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Дзяржаўная установа
«СТАЛІЧНЫ ТРАНСПАРТ І СУВЯЗЬ»
220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 3
тэл. / факс 219-85-15

18.01.2008 № 03-06/94/Ю-1

Аб разгледзе зварота
Паважаны Руслан Даўлатавіч!


Разгледзеўшы Ваш зварот, накіраваны ў службу арганізацыі руху КУП "Мінсктранс", дзяржаўная ўстанова «Сталічны транспарт і сувязь» растлумачвае.
Аўтобусы гарадскога маршрута № 139 прызначаны для ажыццяўлення транспартнай сувязі жыхароў ваеннага гарадка 120-й механізаваный брыгады з лячэбна-прафілактычнымі і адукацыйнымі ўстановамі, размешчанымі па вул. Нікіфарава. Улічваючы гэтыя абставіны, закрыццё дадзенага маршрута з’яўляецца немагчымым.
Што датычыцца аўтобусаў гарадскога маршрута № 80, то яны забяспечваюць дастаўку насельніцтва адзначанага раёна города да бліжэйшай станцыі метрапалітэна, у сувязі з чым змяненне яго трасы лічым немеэтазгодным. Акрамя таго, улічваючы памяньшэнне попыту на транспартныя паслугі ў непрацоўныя дні, вышэйпазначаны маршрут скарочваецца (да а/в «Маскоўскі»). Такім чынам, адлюстраваныя у Вашым лісце прапановы аб змяненні іх руху, на наш погляд, неабгрунтаваныя. Таксама не плануецца ўвасабленне прапаноў наконт падоўжання аўтобуснага марштура № 51.
Адносна маршрута гарадскога аўтобуснага транспарту № 151, спалучаючага мікрараёны «Уручча»-3 з «Уруччам»-4 і, як вядома, у студзені г.г. падоўжанага да ваеннага гарадка 120-й механізаваный брыгады, паведамляем наступнае. Рашэнне аб далейшым рэжыме і памерах руху на дадзеным маршруце будзе прынята па выніках вывучэння велічыні попыту з боку пасажыраў на перамяшчэнні ў абслугоўваемым накінунку.

Дырэктар (подпіс) В.І.Шкуратау