"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
І стаяць-бы мне ў Вашым жыцьці недзе ўзбоч — і праўда, чакаць трамвайчыка, што вось-вось павінны вясёла загрукаціўшы пад’ехаць, зьзяючы сваёю «пяцёркаю»… Быць-бы мне Вам проста сябрам, калі ўжо трамваю дачакацца ня суджана… А я той, хто я ёсьць. Нішто і ўсё. Разбурыў, разламаў, зьнішчыў, стаптаў, нават не крануўшы мабыць як сьлед. Дождж змые падзеі з бруку, сьвядомасьць іх захавае ў памяці і будзе ўзнаўляць, ўзнаўляць… І ня лёгка, не. Цяжка. Цяжка, бо не з проста так пісаліся тыя лісты. Цяжка-цяжка-цяжка-цяжка… Але ўсё лягчэй, чым было. Вы-ж таксама маё жыцьцё зьмянілі. Да, чорт вазьмі, я ўжо больш не адчуваю тых чорных хмараў і здольны радавацца жыцьцю як раней. Я зноў жывы. А Вы…
А Вы мо й не прачытаеце гэта ніколі — ня трэба, так будзе лепш для ўсіх. Адзіны мой Вам запавет — жывіце. Жыцьцё — дарунак, а дарункі выкідаць нягожа.
А Вы мо й не прачытаеце гэта ніколі — ня трэба, так будзе лепш для ўсіх. Адзіны мой Вам запавет — жывіце. Жыцьцё — дарунак, а дарункі выкідаць нягожа.