"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Паланёныя думкі - няшчасныя думкі,
імкнуцца на волю ў адбітках хмараў,
што плывуць па-над вечаровым прашпектам
імя якога-небудзь гэроя вершаў Быкава,
напісаных сонечным промнем
на акрайцы разарванай на шматлікія кавалкі душы.
Паланёныя думкі - звычайныя думкі,
што апынуліся ня там, не тады й не таму,
што так было трэба, а проста апынуліся -
і трапілася непапраўнае,
выкананае неабачлівай рукою,
узброенай пісьмовай прыладай.
Паланёныя думкі - паэцкія думкі,
зьбітыя з панталыку і крыху сумныя,
зранку - бездапаможныя як немаўляты,
а ўвечары - п’яныя і бязбожныя,
а часам і надта зьняможаныя,
бо такое жыцьцё стамляе ня толькі уладара.
Паланёныя думкі жывуць такое-ж жыцьцё.
імкнуцца на волю ў адбітках хмараў,
што плывуць па-над вечаровым прашпектам
імя якога-небудзь гэроя вершаў Быкава,
напісаных сонечным промнем
на акрайцы разарванай на шматлікія кавалкі душы.
Паланёныя думкі - звычайныя думкі,
што апынуліся ня там, не тады й не таму,
што так было трэба, а проста апынуліся -
і трапілася непапраўнае,
выкананае неабачлівай рукою,
узброенай пісьмовай прыладай.
Паланёныя думкі - паэцкія думкі,
зьбітыя з панталыку і крыху сумныя,
зранку - бездапаможныя як немаўляты,
а ўвечары - п’яныя і бязбожныя,
а часам і надта зьняможаныя,
бо такое жыцьцё стамляе ня толькі уладара.
Паланёныя думкі жывуць такое-ж жыцьцё.