"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Лушпіньне ад Паэтавых радкоў,
гарбата, настаяная на лёдзе
працятых кожнасуткавых размоў,
нібыта хтось па коле ґвалтам водзе...

І думы, павязаныя вузлом,
ізноў шукаюць выйсьця ў Сьветлы Вырай.
За імі ўзьняцца, можа - й напралом
да шчасьця рушыць ў неба дзіўным вірам?

Паўстаць-бы... Зварухнуцца-бы хаця!
Хоць слова нарадзіць - і тое праца...
І тое ўжо - на донцы моц жыцьця,
і тое ўжо - надзея хоць застацца...

Застацца успамінам ці радком
у кволае сьвядомасьці чыесьці,
забіцца і абжыцца тым кутком,
які даўно зьбіраліся ўжо зьнесьці.

Ды кубак апусьцелы ўжо даўно,
сівыя думкі - нібы сьлед на лёдзе
працятых кожнасуткавых размоў.
То-ж час і мне прамовіць - пэўна, годзе...

@музыка: Ulis, "Чужаніца"