"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ну што, браток, да раніцы дажыў?
І прачынацца трэба, і глядзець.
Рабіць гэта балюча, як і жыць,
адчуўшы, што цябе няма нідзе.
Ты можаш адбівацца у вачах
людзей вакольных бляскам
нежывым,
але, калі сарвесься закрычаць,
ня ўцяміш, што ўсяго толькі заныў.
Скугол падземны душыць з вышыні
цябе,
i не чапае ён другіх.
Пад раніцу ўсё хочацца зьмяніць,
але ня маюць выхаду кругі.
Kpyгі, кругі i плямы у вачах —
ну што, браток, да раніцы дажыў?
Калісьці гэта трэ будзе канчаць.
Ня хочаш.
I ад гэтага дрыжыш.
І прачынацца трэба, і глядзець.
Рабіць гэта балюча, як і жыць,
адчуўшы, што цябе няма нідзе.
Ты можаш адбівацца у вачах
людзей вакольных бляскам
нежывым,
але, калі сарвесься закрычаць,
ня ўцяміш, што ўсяго толькі заныў.
Скугол падземны душыць з вышыні
цябе,
i не чапае ён другіх.
Пад раніцу ўсё хочацца зьмяніць,
але ня маюць выхаду кругі.
Kpyгі, кругі i плямы у вачах —
ну што, браток, да раніцы дажыў?
Калісьці гэта трэ будзе канчаць.
Ня хочаш.
I ад гэтага дрыжыш.