Тое-ж ўсё — гарбата, ноч і вокны,
даўжалезны зьмей-праспэкт Скарыны…
Час за шыбай мокне, мокне, мокне,
ды яго ня змыць і не адрынуць.

Ўсё даўно азначана дакладна —
халадэча, звыклая самота,
адчуваньне «я тут другарадны»,
гарадзкія дурні й ідыёты.

Перададчуваньняў надта многа —
нецікава нават жыць надалей,
і няма спадзеваў ўжо на Бога,
а у шклянцы блісьне Vana Talinn.

Я адзін у гэтым брыдкім сьвеце,
і, бадай, ня трэба нехта поруч —
бачыш, поўніць мне самоту вецер,
толькі што на сэрцы маім горыч.

Горыч неадольная, як жыцьце,
жыцьце, што у марнасьці мінае,
дзе-ж яе няма мне пакажыце!..
У паветры вокліч той зьнікае…