Мая каханка -
бальзаму шклянка,
яшчэ гарбата,
хаця зацята
да першай цягне,
бо сэрца прагне.
Яшчэ дзяўчына,
ды нейкім чынам
мне надта цяжка
той стан бязважкі
ўзвышаць да зораў,
вазіць да мораў,
ці не вазіці,
а зь ёю піці,
бо піць ня хоча
і цёмнай ночай
зганяе з ложку,
бо "пахне трошку
ў Вас з роту сьпіртам",
сама-ж як сьцірта
пад коўдру ўпнецца
і не кранецца
з сваего месца.
Ды мне здаецца,
што хоць ўсё гэтак -
ня бачна мэты,
і ўсё дарэмна,
пачуцьце дрэнна,
ды ўсё выдатна,
бо я дакладна
не перайначыў,
сабе зазначыў:
мая каханка -
бальзаму шклянка!