А сапраўды так. Ўсе мы - закладнікі сыстэмы, імя якой дзяржава. І няважна, якая тая дзяржава - дэмакратычная ці яшчэ якая. Сутнасьць глыбей.
Нават маючы веды й жаданьне, я, напрыклад, не магу працаваць (у традыцыйным разуменьні гэтага слова - бо ўсё-ж такі калі-некалі працую, хоць і грошай за тое атрымліваю дужа ўжо небагата), бо яшчэ ня скончыў школу, дзе мяне вучаць усялякай лухце, якая мне ў далейшай маёй працы не спатрэбіцца ані каліва.
Скончыўшы школу, я зноў-такі ня здолею працаваць у сваёй галіне, бо ня мецьму грэбанай паперкі пра вышэйшую адукацыю. Падчас атрыманьня тэй адукацыі будзе багата мозґамыйкі. Будуць бяссонныя ночы (хаця, якое будуць... каб я зараз спаў нармалёва...).
А пасьля дужа верагодна, што будзе паўтары гады вайсковай службы - "Сьвятога Абавязку кожнага грамадзяніна". Толькі нешта дзяржаве я і хвіліны свайго жыцьця аддаваць не хачу. Бо ў чым-жа ж мой абавязак перад дзяржаваю, калі дзяржава клапоціцца перадусім пра сваё існаваньне?
Але самае крыўднае нават ня гэта. Вось стаіш - а перад табою тваё жыцьцё. А што зрабіць? Дый ці зробіш што, калі яно з усіх бакоў ўціснутае ў межы тэй сыстэмы?
І такая вусьціш бярэ, і гэтак сумна робіцца...

Хто-б ведаў, што да такіх развагаў можа прывесьці любоў...