Прыйшоў з школы, пад’еў, перапрануўся, асядлаў блакітны цягнік, скарыстаўшы speed bonus token, сустрэўся з Хворым і Паўлінаю, зьезьдзілі ў Лошыцкі парк, набраў бруду ў левы бот, паехаў да Ліцэю БДУ, пабачыў Гіль, пабачыў і пачуў многа гуйні, "Роднае слова" мэґапіяраны часапіс, Хадановіч руліў, Дранько-Майсюк ня руліў, бачыў Радзевіча, бачыў многа каго, каго ўжо калісь бачыў, задзёўбся, паехаў да Чэрвеньскага Рынку, чакаў на Т23 №2275 АКСМ-101, стрэў Вальдэмара, паехаў да яго, забраў "Лён", папіў кампоту (смачны, мля), паехаў дахаты, пад’еў, папіў, хачу спаць.