Калісь дужа даўно сьцягнуў у Ружы, цяперака яшчэ зрэдчасу вяртаюся да яго - бо прышпіляе.
Правілы апавядаць ня буду - бу цікава самі пагрукаецеся. =)
1)Што ў мяне на душы?
Neuro Dubel, "Тумба"
"Я сделала всё, что могла,
а торпеда-то мимо прошла..."2)Якім мяне бачаць сябры?
N.R.M., "Магільны"
"Вам звоняць са шліфавальнага цэху..."3)Песьня пра майго лепшага сябру.
deVIAtion, "Нянавісьць"
"Дырэктар на заводзе ґвалціць тваю маці,
яна маўчыць, баіцца страціць працу,
на кухні сядзіць вечна п’яны бацька,
лепшы сябар не выходзіць з наркатычнага трансу..."4)Гісторыя майго жыцьця.
ZigZag, "Палымянае неба"
"Пад сонцам, падаючым ў далечыню,
пад небам, што палае, пад блескам зорачак,
пад месяцам зьзяючым колерам белым,
пад нябёсамі - ўсе, ўсе мы тут,
зь песьняю ляцім
пад палымянымі нябёсамі,
ўсё жыцьцё ідзем,
але толькі адна мэта..."5)Што мяне чакае сёньня?
Impedance, "Купала"
"Вечар, купала, сяло, сяло..."6)Песьня пра маіх бацькоў.
Ska-P, "Lucrecia"
Каб ведаў мову - разабраў-бы словы. А так...7)Як я ўспрымаю ўсё асяродзьдзе?
З. Шупенка, Н. Кропачка, "Всё идёт по плану"
"Перестройка всё идёт, идёт по плану,
и вся грязь превратилась в голый лёд
и всё идёт по плану..."8)Якім я ўяўляю каханага чалавека?
Pink Floyd, "The Happiest Days of Our Lives"
"But in the town it was well known,
When they got home at night,
Their fat and psychopathic wives would thrash them,
Within inches of their lives."9) Што такое шчасьце?
Offspring, "Dammit, I Changed Again"
"This time I turn around
Things have changed
Now I don't feel the same
Start a fight
I can't defend
One more time
Dammit, I changed again."10) Як мне вырашыць свае праблемы й стаць шчасьлівым?
Бонда, "Стэфка"
"Ты помніш, Стэфка, той стары самотны млын,
вады самотнай побач сьцішаную плынь?
Ты помніш, як мы потым
пад месяцам ішлі
і пацалункі ўпотай
залішнія былі?.."11)Ці будуць ў мяне дзеці?
В. Шалкевіч, "Патрыятычнае танга "Цнота""
"...Скончыўшы танґа, пара нашых закаханых
пайшла шукаць куточак ціхі, ўтульны, цьмяны,
і толькі селі на траву пад нейкім плотам,
як ён пачуў: "Найперш пянёндзы, мілосьць - потым.""12)Хто із мной ажэніцца?
ПШ, "Восьмы паверх"
"Ёй не хапае паветра,
яна наракае на тлён
разрэджаны восьмым паверхам,
дзе моцна хіліць на сон,
яна стаіць сем хвілінаў
на галаве ля сьцяны,
за кавай без кафэіну
свае дадумвае сны."13)Якія людзі мяне кахаюць?
Верасы, "Завіруха"
"...
Ты куды мяне клічаш, паслухай:
завіруха, мяцель-завіруха,
на дварэ ні машын ні людзей,
ні машын ні людзей.
...
За табой асьцярожна ступаю,
засыпае нас сьнег, засыпае,
патрапляю ў замецены сьлед,
ў замецены сьлед.
...
Як паходня, твой шаль ружавее,
на зямлі - я і ты, і завея,
і вакол - ні вачэй, ні акон,
ні вачэй, ні акон."14)Як я памру?
Сябры, "Ваявода"
"Хоць баюся я бацькоў - не сьпяшаюся дамоў,
будуць лаяць, будуць біць, а мне хочацца любіць..."15)Што будзе граць на маїм пахаваньні?
ДДТ, "История"
"Я мрачен стал и молчалив, он не в пример мне пел,
Кричал дурацкие стихи, и на нее глядел.
И, говоривши обо всем, остротами бросал,
А вспомнив древний анекдот, как лошадь хохотал."16)Што скажуць пра мяне пасьля сьмерці?
Krok, "Цемра"
"Сам бываў ня раз па горла ў адчуваньнях,
да сэрца дакрануўся страх непрадказанасьці жаданьняў,
вяртацца да сустрэч, каб доўгі шлях прайсьці.
Завуць нас ціха. Імён няма былых.
Цемра бавіцца са мною..."