Разьбірайце мяне на цытаты -
бо для добрых людзей не шкада.
Што там словаў, калі нават хаты?
Што там думкі, калі нат жыцьця?

Як ты, Толік, казаў? Мая хата
безь сяброў - і ня хата зусім.
А ў самоце любоў вінавата,
што лунае па-перадусім.

Безь сяброў - што бяз музы Паэту,
аж няёмка у вочы зірнуць
вечнаіснаму пану Сусьвету -
ўсё па жылах нажом паласнуць

цягне рукі, і вочы сьляпыя
не да крыжа вядуць - да нажа,
і шляхі абіраюць ня тыя,
і ня тая навокал імжа.

Разьбірайце мяне на цытаты!
Хай лунаюць, як полымя ’мкне!
Гучна словы вяшчайце зацята,
ды ў самоце ня кіньце мяне.