Такі-зьезьдзіў на прагляд працаў. Апынулася, "насампраўдзе", "ейны", "ягоны", зварот "... ёсьць [некім/нечым/нейкім]..." - нелітаратурныя формы. Негледзячы на тое, што форма будучага часу няскончанага трываньня "інфітіныў + канчатак" - такі-літаратурныя.

Карацей, выснова: сучасная беларуская літаратурная мова - не маё дый сто гадоў ня трэба. =)

Але вось дыплём ІІІ ступені маю. Шчэ нейкую ксёнжку далі... Здагадайцеся, што дадалася ў "сьпіс кніг, якія я маю, але ніколі не чытаў і не хачу"...

А па шляху дахаты высьветлілася, што сёньня ў Дражні пасадзілі нейкіх неадэкватных кіроўцаў.
1. Т37 "пл. Мясьнікова - дс Уручча-4"; АКСМ 101 №5106. "Вясёлыя старты" з кожнага прыпынку, дзьве траціны маршруту - гульня з маўленчым інфарматарам, сход правага токаздымальніку з КС на рагу мясцовага зьезду прашпэкту Скарыны й вул. Русыянава.
2. Т62 "дс Уручча-4 - дс Уручча-2"; ЗиУ 682 №5112. Таксама "вясёлыя старты", гуляўся на Гарадзецкай ды на рагу Астрашыцкай ды мясцовага зьезду прашпэкту Скарыны ў тэлефон. Прастаяў сэкунд 30 пры ўлучаным зялёным сыгналі сьвятлахору.

Па-мойму, ТП-5 шанцуе, што лянота ісьці да ДС...

А ўвогуле, неяк ўсё-ўсё-ўсё глыбока пазямно...