Ды ну яе, тую лацінку. Нязручна пісаць. =(
Трапіў-такі на гарадзкую алімпіяду... Напісаў водгук на 6 старонак, перакатаў з чарнавіка. Дзьве гадзіны з дадзеных чатырох. Заўтра пісацьму на лінґвістычным конкурсе ды піхвецьму на конкурсе вусных выказваньняў. Дасьць Бог, трапіцца добрая тэма. Эх, мелі вы, спадару Радзевіч, рацыю... Спадзяецца Кропа на экспромт... =) Ну, я думаю, недарэмна спадзяецца. Паглядзім во заўтра, што з таго выйдзе.
Прачытаў колькі вершаў з падоранае "Тугі" Анатоля Жука. Яшчэ адзін м о й Паэт... Хоць сам тае сваё паэцтва адрынае. =) Вельмі цікавыя вершы, вельмі. Ўсё ніяк не дайду да "Покуці" Міколы Маляўкі - падказвае нешта, што будзе там штосьці ўзроўню "Баляды камянёў" Віцькі Шніпа. Якую за рэдкім выключэньнем чытаць мне проста брыдка. А яшчэ ёсьць падораная "Каханьне і воля". Аўтара вось не запамятаў яшчэ. =) Ніяк не зьбяруся дачытаць кнігу па псыхалінґвістыцы "Гаваркія істоты" Джын Эйчысан. А цікава-ж...
А загоны ўсё працягваюцца і працягваюцца. Думаў, распавяду Табе - то паляпшае, ат, не паляпшала. І не пагорала, зрэшты. А наагул, апошнім часам неяк усё не павязанае з Табою адыходзіць на задні плян. І зьяўляюцца гэтыя вар’яцкія ўсьмешкі аўтобусам і тралейбусам, якімі можна да Цябе даехаць, прыпынку, на якім трэба выходзіць ідучы да Цябе. Зьяўляюцца думкі на паўночы, якімі потым жудасна хочацца падзяліцца... І абавязкова гледзячы ў вочы ці прынамсі чуючы подых...
Як там было?

"Гэта ўсё маё каханьне,
я зь яго нібы вар’ятам,
ад цямна і да сьвітаньня -
нібы п’яны й гучна матам
шчыра лаюся у думках
на сябе ды на падзеі,
час гудзе навокал, гулка,
а мне лёс - адно надзеі..."

А ўсё адно. Што-б там хто, і нават Ты самая, не казалі - а Ты бясконца добрая. =) Таму што... Таму што каб ня Ты, дык ўсё было-б іначай. =)