22:59 

Хутка Новы год.

Надзея Кропачка
"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Час згубленых мар і надзей.
Чулі, як хрумсьціць жыцьцё, ў момант, калі яго дэфармацыя дасягае той самай крытычнай кропкі? Я сёньня чуў.

«Супраціўленьне матэрыялаў
па справе майго жыцьця
дасягае крытычнай кропкі,
зь якой аніколі вяртаньня ня будзе назад,
ўсё, што пад і што над —
ператворыцца ў пыл,
але зрэшты,
каго гэта ўжо хвалявацьме?

Я сёньня найдалей ад Сонца,
я сам — у ступені бясконцасьць
лячу з расхрыстанай душой,
я нічыйны і Твой,
я сабе не належу дакладна,
бо надта накладна
накладзеным
сэрца сваё атрымоўваць па пошце.

Ці чуў хто з вас калі,
як хрусьціць жыцьцё ў момант,
калі яго дэфармацыя сягае
той самай крытычнай кропкі,
і болей яно не адно —
а два і па паў?..

Я чуў. Я зьнік… Па-па…»

URL
Комментирование для вас недоступно.
Для того, чтобы получить возможность комментировать, авторизуйтесь:
 
РегистрацияЗабыли пароль?
главная