"Hety świet - dla raźmienu manet.
Nie paznaŭšy tajemnaści słowa,
kožny dzień pamiraje paet,
kožny dzień naradžajecca nowy..."
"Žyćcio - wialikaja mana.
I tolki śmierć jaje paznańnie."
"Nie chadzicie za mnoj.
Nie chadzicie."
"Iścina - ŭ kachańni!"
(Anatol Cichanawič Sys)

___________________________
Moj ŽČ
URL
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
04:40 

Пра гарбату

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Файна вось так вось аб паўтрэцяй ночы пасядзець на лаўцы і папіць гарбаты з файным чалавекам. Хачу яшчэ! =)

03:44 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

04:25 

Я нарадзіў гэты пераклад!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Гады у смутку дужа пэўна
ўтвараюць шчасьце прамінутым.
Я так хацеў быць неўдзяўбенным,
а апынуўся дзяўбанутым.

02:21 

Чыста так

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Трэба разьмеркаваць яшчэ 45 значак і можна будзе іх набыць па 1830 за штуку. Значкі «Скажы сьвету Ў!» з чырвоным тэкстам па белым, сярэднега памеру. Хто-небудзь возьме?..

14:55 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ўсё-ж такі першая ў гэтым годзе чытанка імя НСДВ адбылася. Ня так багата было людзей, вядома, але было добра. Душэўненька так пасядзелі, пасьпявалі… А ў маёй галаве, чорт яе дзяры, засела песьня пра батарэю. %)

23:50 

Пра ўчорашня-сёньняшняе, шпацырова-пашпартна-бессэнсоўна-гасьцёўнае

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ўчора нашпацыраваў 13 кілямэтраў. Пайшоўшы ўздоўж праспэкту, згарнуўшы перад БНТУ, прайшоўшы па Старабарысаўскім, пайшоўшы ў кірунку Сьцяпянкі, потым па Карвата, па Ваўпшасава, ўздоўж Пятага Тралейбуснага (наглядзеўся на Київ-11, ЮМЗ Т1, ЗиУ 683, бачыў прыгожы ЗиУ 682), па Алтайскай, да Несьцерава.
Шпацыраваць пад добрую музыку файна.

Сёньня зьезьдзіў ў музэй. Мусіў з клясай. Атрымалася крыхец інакш - да школы я спазьніўся, вырашыў ехаць сам, спазьніўся ў музэй на пятнаццаць хвіляў. Ідучы з аднаклясьнікам паўзь яго не хапіла нахабнасьці проста прайсьці. Спыніліся. Сэкунды на тры. І рушылі далей. Чакаючы на плошчы Мясьнікяна Т37, пабачылі дзяўчыну. Я-б яе і не запомніў, каб не інтэрпрэтаваў па-свойму надпіс на ейным кульку. Напісана там было "ЕХА", я здаля прачытаў "СУКА". =/

А пасьля я высьветліў, што калі я ў дрэнным настроі - я моцна памыляюся, што нікога не хачу бачыць. Насамрэч, пабачыўшы каго добрага, падурэўшы разам - стае лепш. Ну і што, што ненадоўга?.. Паненцы Ружы велькі дзяк.

@музыка: Depeche Mode, "Walking In My Shoes"

@настроение: Гадасьліва-сьветлы

21:40 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Дарослыя рэчы, дзіцячыя цацкі,
навобмацак ў цемры знаходзіць зьнянацку
дарогу па жыцьці, сапраўднае шчасьце…
(З уласнага)

Дарослыя словы, дзіцячыя цацкі…
Нібы неспадзеўна, раптоўна, зьнянацку
знаходзяцца нібы забытыя рэчы,
нібы не адсюль, але гэтак дарэчы —
адрынуць няможна ад сэрца, як болю,
і зноў нараджаеш нямую патолю.
Глядзіш на сьвятло і прымружваеш вочы,
а потым сьніш-трызьніш свой сьвет цэлай ночай,
пакрыўданы аж на сусьвет, але млосна,
і ціха, і змрочна — ажно невыносна.
Выносіць навонкі наперад нагамі
душу, паланёную цела сьцянамі,
ды кожнага дня паўтараецца знову
ўсё тое, і верыш, што гэта намова.
І верыш — ня спыніцца рух наджыцьцёвы,
хаця трыста год ён ні разу ня новы.
І верыш — той рух называецца жыцьце,
і верыш — няма і ня будзе нам выйсьця,
і верыш… І моўчкі усё выбачаеш,
нічога ніскуль ані-ні не чакаеш,
што маеш — тым рады, і ў гэтай нагодзе
крыніцу праблем адшукаеш ў прыродзе,
і скінеш віну на яе. Але гэтак
пазбыцца ня зможаш вязьніцы у гета
сваім асабістым, сабой збудаваным,
сваёю крывёю парасфарбаваным,
ды прымеш усё як чароўную долю,
накрыесься цёплай сваёю патоляй,
шукацьмеш нібыта забытыя рэчы,
а знойдзеш — то будуць аж вельмі дарэчы —
нібы неспадзеўна, раптоўна, зьнянацку…
Дарослыя словы, дзіцячыя цацкі.

23:50 

Зьдзейсьнена.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

19:44 

Паспрабуем? %)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Вы - пакідаеце коммэнтар.
Я - абіраю выяву ў вашым дзёньніку ці ффкантакце.
Вы - пішаце пра выяву і ўключаеце ў допіс умовы, каб і іншыя маглі пагуляць.


Прыяжджалі харошыя людзі ў Менск з Нью-Полацку (віт to Zeiss). Бадзяліся па горадзе, хадзілі па ўсякіх аццкіх месцах. Што забыліся на Нямізе і блізка ня памятаю. Але перайшоўшы паўдарогі на міргаючы зялёны далей ісьці на чырвонае не схацелася. Стаяць было лянота бо нахадзіліся папярэдне. Сеў. Ну і па сутнасьці ўсё.

00:23 

Неяк так...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

01:53 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Божа, як хочацца, каб на НГ ўсё атрымалася...

23:48 

Агата Крысьці, "Як на вайне"

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ляг, адпачні і паслухай што я скажу.
Я трываў, ды сяньня я ўжо не магу.
Я сказаў, супакойся ды рот закрый.
Вось і ўсё. Мо пабачымся. Чорт з табой.

Рэфрэн:
Я на табе, як на вайне,
а на вайне, як на табе.
Ды я стаміўся, спынен бой,
бяру партвэйн, іду дамоў.

Спыніўся бой, загас агонь,
не засталося анішто,
а мы жывем,
а нам з табой пашэньціла ужо.

Боль гэта боль, як яго сабе ні заві,
гэта жах, а дзе жах - там няма любві.
Я сказаў, супакойся ды рот закрый.
Вось і ўсё. Мо пабачымся. Чорт з табой.

Рэфрэн.

16:05 

Чорт, мну фф лахачы %))

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Коло мене крадучись
Обминаючи, ховаючись в ночі
Милі лиця не для всіх
Коять свої темні справи і це гріх

Треба їх покарати з мого нового ружжа
Поховати за грати щоб природа ще жила
Їх присутність лякає жадність їх не знає меж
Кожен день щось зникає і цього не повернеш

Не турбує цих людей
Що там буде головне для них трофей
Хижий задум довбить їх
Обдурити просто любо мило їм

@музыка: Флiт, "О. Л."

@настроение: Працую, х.ле? =)

00:58 

А-а-а, чо-о-о-орт!!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ну ўсё ў дупу!
Дзякі Настаццы й Хваробцы - даўно я не ўзгадваў ўжо, што добра бывае й бяз выпіўкі. =)
А калёсы - гэта та, гэта файна. =)

@музыка: Брати Гадюкіни, "Америка"

01:20 

Бляпіхвец.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
БЛЯЦЬ!!!
ХУ ЗЭ ФАК ІЗ АНДРЭЙ БЯЛЯЕЎ І ХУЛЕ ЁН МНЕ ТЭЛЕФАНАВАЎ ПАКУЛЬ Я СПАЎ (НЯХАЙ І Ў СЬНЕ)?
ЧАМУ Я ЯГО НЯ ВЕДАЮ?!
І ГАЛОЎНАЕ - ЯКОГА ЧЭЛЕСА Я МУШУ ЕХАЦЬ У ЗЯЛЁНЫ ЛУГ УСТАЎЛЯЦЬ ЛІТАРКІ, ПА ЯКІХ МОЖНА БІЦЬ ЦЬВІКОМ, Ў ДОШКУ?!?!?!?!

КАЛІ МНЕ НАРЭСЬЦЕ СЬНІЦЦАМУЦЬ НАРМАЛЬНЫЯ ЧАЛАВЕЧЫЯ СНЫ?

14:42 

Пасылачка з України!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Прыйшла. Слухаю. КЛЯСНА!!!

А першае, што ўлучыў, быў Тартак, "Без тебе". Пад настрой, бляха:

"Лягаю пізно, зриваюсь рано,
Ходжу весь день хиткою ходою.
Мені без тебе дуже погано,
Я дуже хочу бути з тобою!
Щодня латаю на серці рану,
Щоночі б’юся в обіймах бою.
Мені без тебе дійсно погано,
Я дійсно хочу бути з тобою!"

@музыка: Димна суміш, "Ти живий"

@настроение: Ы

00:38 

Хачу сабе такое. =)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Значку такую. Вялікую. =)

@музыка: Брати Гадюкіни, "Всьо чотко!"

@настроение: Такі сабе настрой. =)

15:27 

Ў! =)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ах, як файно на дворі - і якби мав якесь сумління, то може я б і не побіг. Бо треба вчитися (правду панянка Поля казала, ага - м. літературу треба підвчити, та і нашу було б дуже непогано), треба багато всього робити... Але я, може, страшна така товста українсько-білоруська сволоч, якої нічого вже не здається настільки цікавим, щоб сідіти в хаті - тим більше коли там, на дворі, так файно.
Та і треба троху повітря вдихнути - а то після цього, що було вчора, відчуваю себе, м’якко кажучі, не дуже добре. Будемо сподіватися, що все ще буде так, як воно має бути, тобто добре.

@музыка: Брати Гадюкіни, "Наркомані на городі"

@настроение: Різний дуже та незрозумілий

23:02 

Во так і жывем-с...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

@музыка: Тартак, "Борода руда"

23:29 

О, так. Я - пралетар.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
"Осенняя кадриль" дзесь за 3,5 кЗц ды мяска да яе за 2,7 кЗц.
На трох. Лаўка на вул. Чырвонаармейскай, рогат, жарты, адкаркаваньне чарніла самым пралетарскім чынам, разьліцьцё, піцьцё - за сустрэчу, за бульбу ў нашых гэнах і за каханьне.
Але ня так гэта і брыдка было... Нават спадабалася нечым...
Толік, Толік... Ёсьць-жа ж нам з табою нешта ў гэтым напоі...

@музыка: Muse

@настроение: узьнёсла-прыгнечаны

главная