Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных

"Hety świet - dla raźmienu manet.
Nie paznaŭšy tajemnaści słowa,
kožny dzień pamiraje paet,
kožny dzień naradžajecca nowy..."
"Žyćcio - wialikaja mana.
I tolki śmierć jaje paznańnie."
"Nie chadzicie za mnoj.
Nie chadzicie."
"Iścina - ŭ kachańni!"
(Anatol Cichanawič Sys)

___________________________
Moj ŽČ
URL
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
21:28 

Witanka...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Dopis... Byccam-by j pieršy, a nichalery nia tak... Bo treba štości ŭ žyćci źmianiać.
I źmianiu. Spadzuajusia... Kab tolki nie pierastaracca...

@музыка: Mroja - Apošni Inspektar

@настроение: Zadumny...

00:18 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Majo žyćcio - hniazdo z kalučych ruž.
Majo žyćcio - palot z kryłom złamanym.
Majo žyćcio - to kroŭ z načnych kaluž.
Majo žyćcio. Ty stałasia padmanam.

A ja j dahetul wiery, by dzicia,
u radasnyja pieśni napradwieśni,
nia ciamlu, što ciapier mianie niama,
niama - choć bisia ŭ kut ci nawat treśni.

Niama mianie - nad świetam tolki Ty.
Ty - nieba, poŭnia - Ty, i Ty - to sonca.
I pozirk Twoj... Ja-b za jaho ŭsie dni...
...a wartaść dzion padstaŭlena ŭ kaloncy.

Majo žyćcio - pradanaje za hroš.
Majo žyćcio - sarniak na poli času.
Majo žyćcio - to hostry-hostry noź.
Majo žyćcio pačałasia zaŭčasna.

Majo žyćcio pamiž časoŭ i dzion.
Majo žyćcio za kresam 'świetnych miežaŭ.
Majo žyćcio - warjactwa cichi son.
Majo žyćcio. Jaho ja sam admieraŭ.

@музыка: P.L.A.N. - Lusterka losu

@настроение: Letucienny

18:24 

Пятніца: асноўныя зацемкі

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ды ну яе, тую лацінку. Нязручна пісаць. =(
Трапіў-такі на гарадзкую алімпіяду... Напісаў водгук на 6 старонак, перакатаў з чарнавіка. Дзьве гадзіны з дадзеных чатырох. Заўтра пісацьму на лінґвістычным конкурсе ды піхвецьму на конкурсе вусных выказваньняў. Дасьць Бог, трапіцца добрая тэма. Эх, мелі вы, спадару Радзевіч, рацыю... Спадзяецца Кропа на экспромт... =) Ну, я думаю, недарэмна спадзяецца. Паглядзім во заўтра, што з таго выйдзе.
Прачытаў колькі вершаў з падоранае "Тугі" Анатоля Жука. Яшчэ адзін м о й Паэт... Хоць сам тае сваё паэцтва адрынае. =) Вельмі цікавыя вершы, вельмі. Ўсё ніяк не дайду да "Покуці" Міколы Маляўкі - падказвае нешта, што будзе там штосьці ўзроўню "Баляды камянёў" Віцькі Шніпа. Якую за рэдкім выключэньнем чытаць мне проста брыдка. А яшчэ ёсьць падораная "Каханьне і воля". Аўтара вось не запамятаў яшчэ. =) Ніяк не зьбяруся дачытаць кнігу па псыхалінґвістыцы "Гаваркія істоты" Джын Эйчысан. А цікава-ж...
А загоны ўсё працягваюцца і працягваюцца. Думаў, распавяду Табе - то паляпшае, ат, не паляпшала. І не пагорала, зрэшты. А наагул, апошнім часам неяк усё не павязанае з Табою адыходзіць на задні плян. І зьяўляюцца гэтыя вар’яцкія ўсьмешкі аўтобусам і тралейбусам, якімі можна да Цябе даехаць, прыпынку, на якім трэба выходзіць ідучы да Цябе. Зьяўляюцца думкі на паўночы, якімі потым жудасна хочацца падзяліцца... І абавязкова гледзячы ў вочы ці прынамсі чуючы подых...
Як там было?

"Гэта ўсё маё каханьне,
я зь яго нібы вар’ятам,
ад цямна і да сьвітаньня -
нібы п’яны й гучна матам
шчыра лаюся у думках
на сябе ды на падзеі,
час гудзе навокал, гулка,
а мне лёс - адно надзеі..."

А ўсё адно. Што-б там хто, і нават Ты самая, не казалі - а Ты бясконца добрая. =) Таму што... Таму што каб ня Ты, дык ўсё было-б іначай. =)

@музыка: А. Васільеў, "Кто-то не успел"

@настроение: Я шчасьлівы? Я шчасьлівы!

20:45 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ляжу ў гэтак роднай пасьцелі,
ў палаце на трэцім паверсе,
гляджу я на дожджык, што сее,
на глебу, што недзе уверсе,
праехаў нядова аўтобус,
кірунак ўсё той-жа: НАВІНКІ,
крычыць са старонкі штось Ґлёбус,
ад думак лятаюць ільдзінкі,
на сьценах адбіткі сьняданку,
абедні цяперай ня будзе,
бо моцна ірве каляжанку,
ляжыць, бач, у чорнаму брудзе,
прыбітая к небу залевай,
нібыта да крыжа цьвікамі,
травою апетая, глебай,
абвітая ўся цягнікамі,
бо ўчора пусьцілі трамваі
марштурам "Бальніца - Зялёнка",
ні рэйкаў ня бачна, ні краю,
вісіць зь неба дрэўца, бы гронка -
дый годзе, а руху ня чутна,
хіба што аўтобус праедзе,
ды бачна яго надта мутна,
нібыта па г’рэлцы на сьнезе,
у чэрвень на Лошыцы пітай
паміж берагоў дый на лёдзе,
а твар пасьля быццам разьбіты,
халодна тады на марозе,
праехаў аўтобус зялёны
ў кірунку, Навінкам зваротным,
а зь неба да глебы - балёны,
а неба стаецца звыродным,
із глебы дажджу не прымае,
сьціхае залева і ўверсе,
а я ўсё ляжу і чакаю
ў палаце на трэцім паверсе.

@музыка: Сплин, "Приходи"

21:50 

Flešmob

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Kožnamu, chto adznačycca ŭ kommentroch, ja pišu siem paniatkaŭ, ź jakimi jon ŭ mianie asacyjujecca. A jon ŭ swaju čarhu praciahwaje hetuju hulniu ŭ swajim dyjaryjušy.

Sa mnoju asacyjujuć: Herbsman: Łošyca, huškałka, tralejbus, Sys, warjactwa, značyk, krambambula.

Кірыліцаю

@музыка: --

@настроение: <0

18:42 

Нядзеля: асноўныя зацемкі

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Такі-зьезьдзіў на прагляд працаў. Апынулася, "насампраўдзе", "ейны", "ягоны", зварот "... ёсьць [некім/нечым/нейкім]..." - нелітаратурныя формы. Негледзячы на тое, што форма будучага часу няскончанага трываньня "інфітіныў + канчатак" - такі-літаратурныя.

Карацей, выснова: сучасная беларуская літаратурная мова - не маё дый сто гадоў ня трэба. =)

Але вось дыплём ІІІ ступені маю. Шчэ нейкую ксёнжку далі... Здагадайцеся, што дадалася ў "сьпіс кніг, якія я маю, але ніколі не чытаў і не хачу"...

А па шляху дахаты высьветлілася, што сёньня ў Дражні пасадзілі нейкіх неадэкватных кіроўцаў.
1. Т37 "пл. Мясьнікова - дс Уручча-4"; АКСМ 101 №5106. "Вясёлыя старты" з кожнага прыпынку, дзьве траціны маршруту - гульня з маўленчым інфарматарам, сход правага токаздымальніку з КС на рагу мясцовага зьезду прашпэкту Скарыны й вул. Русыянава.
2. Т62 "дс Уручча-4 - дс Уручча-2"; ЗиУ 682 №5112. Таксама "вясёлыя старты", гуляўся на Гарадзецкай ды на рагу Астрашыцкай ды мясцовага зьезду прашпэкту Скарыны ў тэлефон. Прастаяў сэкунд 30 пры ўлучаным зялёным сыгналі сьвятлахору.

Па-мойму, ТП-5 шанцуе, што лянота ісьці да ДС...

А ўвогуле, неяк ўсё-ўсё-ўсё глыбока пазямно...

@музыка: :B:N: - Крылы

@настроение: Летуценна-сумнаваты

01:14 

Treba zanatawać...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
U bližčy-ž wychodny rablu "dzień uspaminaŭ" - biaru dalkažyk dy prabiahajusia pa numaroch, pa jakich daŭno nie telefoniŭ... A to niešta tak sumna-sumna...

@музыка: Amaroka, "Ludzi"

@настроение: Sum

13:51 

"Я люблю Беларусь..." ©

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
И больше всего свою страну я люблю не за то, что в ней просто капец как заботятся о народе. И не за то, что только здесь тебе за то, что разговариваешь на родном, национальном языке, могут грубить контролёры и продавцы, а закон "О языках", принятый ещё в далёком 1991 не соблюдается ни разу.

Больше всего мне нравится то, что несмотря на отсутствие денег в стране (а иначе - зачем отменять льготы?), мы продолжаем проводить никому не нужные хоккеи и футболы, на которые по своей воле не идёт никто, приходится сгонять учеников школ, военнослужащих и прочих людей, свобода которых в нашей стране (почему-то) очень туманна и сомнительна. И ведь сгоняют же! Чтоб потом показать по телеку: мол, видите, как всё заебись?.. Неужели это понимают лишь немногие? Или мы привыкли жить по принципу "моя хата с краю"?

Heil Łukašenka, ёпт!

"Я купил себе лыжные палки
и вдобавок хоккейный шлем.
У меня на компе много порно.
Я вступаю В БРСМ!!!" ©

@музыка: Сплин & Би-2, "Феллини"

@настроение: Забеларусское

15:52 

Скрозьдзённае...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
А ўсяго-та і хочацца, што нармалёва спачыць хоця-б аднойчы яшчэ... Ад непаразуменьня ад вар’яцтва, ад брыды навакольля...

22:41 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Лушпіньне ад Паэтавых радкоў,
гарбата, настаяная на лёдзе
працятых кожнасуткавых размоў,
нібыта хтось па коле ґвалтам водзе...

І думы, павязаныя вузлом,
ізноў шукаюць выйсьця ў Сьветлы Вырай.
За імі ўзьняцца, можа - й напралом
да шчасьця рушыць ў неба дзіўным вірам?

Паўстаць-бы... Зварухнуцца-бы хаця!
Хоць слова нарадзіць - і тое праца...
І тое ўжо - на донцы моц жыцьця,
і тое ўжо - надзея хоць застацца...

Застацца успамінам ці радком
у кволае сьвядомасьці чыесьці,
забіцца і абжыцца тым кутком,
які даўно зьбіраліся ўжо зьнесьці.

Ды кубак апусьцелы ўжо даўно,
сівыя думкі - нібы сьлед на лёдзе
працятых кожнасуткавых размоў.
То-ж час і мне прамовіць - пэўна, годзе...

@музыка: Ulis, "Чужаніца"

22:50 

Літаратурнае...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Адзін тыдзень, шэсьць вершаў... Даўно мне так пагана не было...
І нават гарбата ўжо не ратуе...

@музыка: -"-

23:55 

Лізавета-Дамініка Панамарова

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
***
Хачу штосьці нязвыклае адчуць,
хачу, каб сьнег запах, як глог у траўні,
хачу ўсе зоры у далонь згарнуць,
ў пакой насыпаць, зачыніўшы стаўні.

Я навучусь цярпець фізічны боль
і буду піць сьвінец замест гарбаты.
Ты толькі зразумець сябе дазволь,
здымі з сябе кальчугу, шлем і латы.

Я—пах сандалу, моцны едкі пах,
я нават з даху скокнуць не баюся.
Твой водар дзіўны на маіх руках...
Пакуль ня зьвяне глог... Я застаюся...
____________________

Крылы
Ты хочаш, каб крылы былі за плячыма,
біў дождж уначы па страсе.
а ведаеш, ўсё ў гэтым сьвеце магчыма,
як срэбра знайсьці ў расе.

Ты хочаш, каб сонца кідала праменьне
у вечнасьць, дзе так варта жыць,
а вечнасьць ёсьць пацеркі
сьветлых імгненьняў,
якія б хацеў паўтарыць.
____________________

***
Адзін гатовы дзеля праўды паміраць,
а іншы - празь няпраўду на прастол,
і перад ім зіхоча пышны стол,
а беднаму народу - жабраваць.

Адзін кахае што аж сэрца рве,
другі не пакахае да труны.
Адзін крыві баіцца і вайны,
другі памерці прагне на вайне.

Але гармонія трымае гэты сьвет,
ў ім нельга проста нешта зьнішчыць, сьцерці,
тут кожны погляд - гэта адкрыцьцё,
і кожны чалавек пакіне сьлед
ў спаборніцтве дабра і сьмерці,
ў вайне, што называецца жыцьцё.
____________________

12:56 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

@музыка: Физфак, "Главное, ребята"

@настроение: На дзіва лагодны

01:49 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Чырвоныя палосы
глыбокіх ранаў
на цнотна-белай сьвядомасьці.
Новыя дні
і ночы
безь Цябе.
Мяне - НЯМА.

22:26 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Разьбірайце мяне на цытаты -
бо для добрых людзей не шкада.
Што там словаў, калі нават хаты?
Што там думкі, калі нат жыцьця?

Як ты, Толік, казаў? Мая хата
безь сяброў - і ня хата зусім.
А ў самоце любоў вінавата,
што лунае па-перадусім.

Безь сяброў - што бяз музы Паэту,
аж няёмка у вочы зірнуць
вечнаіснаму пану Сусьвету -
ўсё па жылах нажом паласнуць

цягне рукі, і вочы сьляпыя
не да крыжа вядуць - да нажа,
і шляхі абіраюць ня тыя,
і ня тая навокал імжа.

Разьбірайце мяне на цытаты!
Хай лунаюць, як полымя ’мкне!
Гучна словы вяшчайце зацята,
ды ў самоце ня кіньце мяне.

01:32 

Все. Приїхав...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Я не знаю, що робити з собою та своїм життям. Я не знаю, куди йти далі. Я не знаю, нащо мені жити та нащо чекати наступного дня. Я не хочу більше ничого. Не хочу прокидатися більше вранці, не хочу чекати відпочинку. В мене не має сили не то що йти - навіть стояти. Впасти б тепер кудись... В глибокий сон... Років на п’ять... Хоча, що зміниться?..

Я приїхав. Це - кінець. Я не знаю, куди йти, але головне - я не знаю, навіщо.

Зате тепер я розумію. Божевільність - це не тому, що я насправді божевільний. Це тому, що страшно і боляче зазирнути в своє серце, щоб розібратися, що там відбувається.

Бо ничого не можна побачити. Може, немає там ничого? Може, все навколо лише здається?

А хто розрадить?..

@музыка: Яка музика, ви що...

@настроение: Є?..

01:52 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ногі! Прывядзіце да сьвятла!
Я вачам даўно ужо ня веру -
бо вядуць да сьвентага кута,
ты, маўляў, жагнайся ў паняверы.

Ты маліся, прыйдзе, прыйдзе час -
будзе ўсё, і ўсё найлепшым чынам,
толькі ўсё пакуль яшчэ ня ў нас,
толькі рушыць час, ня мае спыну.

Ты рабі, жыві, чагось чакай,
май надзею, рві яе штодзённа,
разумець спрабуй, любі, кахай.
Ды ні слова - ці што будзе плённа.

Ногі! Прывядзіце да сьвятла!
Я вачам даўно ужо ня веру -
хочацца ім простага цяпла.
Я-ж ісьці гатовы - ўжо за дзьверы...

23:29 

О, так. Я - пралетар.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
"Осенняя кадриль" дзесь за 3,5 кЗц ды мяска да яе за 2,7 кЗц.
На трох. Лаўка на вул. Чырвонаармейскай, рогат, жарты, адкаркаваньне чарніла самым пралетарскім чынам, разьліцьцё, піцьцё - за сустрэчу, за бульбу ў нашых гэнах і за каханьне.
Але ня так гэта і брыдка было... Нават спадабалася нечым...
Толік, Толік... Ёсьць-жа ж нам з табою нешта ў гэтым напоі...

@музыка: Muse

@настроение: узьнёсла-прыгнечаны

23:44 

Калі хочацца здацца вар’ятам...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
На лекцыі па белмове, на прапанову настаўніцы "ўзяць ліст і працаваць" сарваў сухі лісточак зь якоесь расьліны і напісаў на ім практыкаваньне. Падпісаў ў куточку і здаў. А яна, навалач гэткая, выкінула. =((

Адбыўся дыялёґ з аднаклясьнікам:
- Што гэта ў цябе?
- Тралейбус.
- Чаму гэтая кніга - тралейбус?
- Бо Горадня.
- Прычым тут Горадня?
- Пры тым, што Берасьце.
- Смалявічы?
- Плешчаніцы і Пухавічы. І яшчэ Наваполацак.
- А... Аляксандрыя...
- Ну. Поўны Шклоў, ўвогуле.

21:30 

Барадаты тэсьцік...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Калісь дужа даўно сьцягнуў у Ружы, цяперака яшчэ зрэдчасу вяртаюся да яго - бо прышпіляе.
Правілы апавядаць ня буду - бу цікава самі пагрукаецеся. =)

1)Што ў мяне на душы? Neuro Dubel, "Тумба"
2)Якім мяне бачаць сябры? N.R.M., "Магільны"
3)Песьня пра майго лепшага сябру. deVIAtion, "Нянавісьць"
4)Гісторыя майго жыцьця. ZigZag, "Палымянае неба"
5)Што мяне чакае сёньня? Impedance, "Купала"
6)Песьня пра маіх бацькоў. Ska-P, "Lucrecia"
7)Як я ўспрымаю ўсё асяродзьдзе? З. Шупенка, Н. Кропачка, "Всё идёт по плану"
8)Якім я ўяўляю каханага чалавека? Pink Floyd, "The Happiest Days of Our Lives"
9) Што такое шчасьце? Offspring, "Dammit, I Changed Again"
10) Як мне вырашыць свае праблемы й стаць шчасьлівым? Бонда, "Стэфка"
11)Ці будуць ў мяне дзеці? В. Шалкевіч, "Патрыятычнае танга "Цнота""
12)Хто із мной ажэніцца? ПШ, "Восьмы паверх"
13)Якія людзі мяне кахаюць? Верасы, "Завіруха"
14)Як я памру? Сябры, "Ваявода"
15)Што будзе граць на маїм пахаваньні? ДДТ, "История"
16)Што скажуць пра мяне пасьля сьмерці? Krok, "Цемра"

@музыка: Капэла А. Лася, "Таўкачыкі"

@настроение: Задуменны

главная