Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
15:27 

Ў! =)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ах, як файно на дворі - і якби мав якесь сумління, то може я б і не побіг. Бо треба вчитися (правду панянка Поля казала, ага - м. літературу треба підвчити, та і нашу було б дуже непогано), треба багато всього робити... Але я, може, страшна така товста українсько-білоруська сволоч, якої нічого вже не здається настільки цікавим, щоб сідіти в хаті - тим більше коли там, на дворі, так файно.
Та і треба троху повітря вдихнути - а то після цього, що було вчора, відчуваю себе, м’якко кажучі, не дуже добре. Будемо сподіватися, що все ще буде так, як воно має бути, тобто добре.

@музыка: Брати Гадюкіни, "Наркомані на городі"

@настроение: Різний дуже та незрозумілий

02:55 

Думкі

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Паланёныя думкі - няшчасныя думкі,
імкнуцца на волю ў адбітках хмараў,
што плывуць па-над вечаровым прашпектам
імя якога-небудзь гэроя вершаў Быкава,
напісаных сонечным промнем
на акрайцы разарванай на шматлікія кавалкі душы.

Паланёныя думкі - звычайныя думкі,
што апынуліся ня там, не тады й не таму,
што так было трэба, а проста апынуліся -
і трапілася непапраўнае,
выкананае неабачлівай рукою,
узброенай пісьмовай прыладай.

Паланёныя думкі - паэцкія думкі,
зьбітыя з панталыку і крыху сумныя,
зранку - бездапаможныя як немаўляты,
а ўвечары - п’яныя і бязбожныя,
а часам і надта зьняможаныя,
бо такое жыцьцё стамляе ня толькі уладара.

Паланёныя думкі жывуць такое-ж жыцьцё.

01:05 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Мої думки, червоні від смуги,
ідуть удовжки травеньского неба.
Чогось я може ще колись хотів,
але тепер мені цього не треба.

Жени свої думки до скону днів -
не доженеш їх, як зірок блищастих!
За обрієм ховається обрив,
а за обривом - наче наше щастя!

16:31 

ХАЧУ!!!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Значку з напісам "ВАР’ЯТ", значку з здымкам якога-ніць ЗиУ 682 ТП5 і надпісам "ЗиУ 682 ТП5 назаўжды!", значку з выявай нацбібіі і надпісам "SUCK MY LIBRARY" і значку з напісам "Чуваки, всьо чотко!" ў якіх-ніць пазытыўных колерах, значку з гэрбам України на червоно-чорним фоні.
Дзе-б зрэалізаваць?..

@музыка: Брати Гадюкіни, "Чуваки, всьо чотко!"

@настроение: Хацельны

15:49 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Хацелася зазначыць
пра ўчорашняе пасьлякасяковае,
сёньняшняе Бу-Ба-Бу-чытальнае,
а заміж таго напісалася.

Як заўсёды перад сном
апаноўвае натхненьне,
зноў прыляжаш і нагбом
дазваньня тае трымценьне
чысьціні і дабрыні
ты прыймаеш, нібы сьненьне,
нібы сьветлыя ўсе дні
і вар’яцкае імкненьне
к папяровае сьцяне...
Церазь церне цень цярусіў —
крыж накрэсьлены на мне,
нібы я чагось шчэ мусіў,
а ня здолеў ані-ні,
і ня здолею ўжо болей.
Зьзяюць зьнічачак вагні,
адбіваюць ў сэрца болем.
Крыжаваная імжа,
кроў цячэ зь цьвіковых ранаў,
кроў цячэ з твайго крыжа,
кроў цячэ — а ўсё зарана,
кроў цячэ — чырвоны шал
на паверхні Пана Сонца.
На шпацыр — нібы Шагал,
ды глыбока у бясконцасьць
цераз вулачкі свае
(не?)сьвядомасьці трухлявай,
што жыцьцё бярэ ў мане
нейкай сьцішанай ды млявай
нібы чорны чуткі цень,
чуткі чэмныя чурацца
пачыналі абы-дзе
і працягваюць лякацца
чорна-белае брыды
папяровае вязьніцы.
Ледзьве чутнае "Ідзі!",
пах гарбаты і карыцы,
неабсяжныя яны —
зоркі ў небе верасьнёвым,
брамаў краты і званы,
подых Вечнасьці жытнёвы.
Абвяшчальнік загудзе:
"Тут Свабода-Канцавая!
Кантралёраў не міне
аніхто цяпер!.." — і тае
у паветры, нібы столь
пад уціскам выбуховым,
ні "Даруй!" і ні "Дазволь!",
і ні "Будзе сьвет звышновы!" —
ўстрасанецца неба неф,
сыпануць салютам зоры,
хтось з пагардай скажа: "В хлев!",
а у роздумах разоры
рэжуць рэўнасна вякі,
на павеках стыне глеба.
Час ўжо сёньня не такі!
І паветра ўжо ня трэба!
Поўны вакуум жыцьця
у вязьніцы папяровай,
пасярод пакою — я,
нецьвярозы й нездаровы.

@музыка: --

@настроение: Паэтычны...

22:46 

Бу-Ба-Бу

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Андруховіч, Ірванец і Небарак зьядуць мой бедны моск.

Вклякніть, белетристи,
Від Благої Вісти, -
Ми не просто Хтось Там, -
Ми є Бубабісти.
Вас навколо Себе
Будем гуртувати.
Прирекло Нам Небо
Груш не оббивати -
МАСИ ТУРБУВАТИ (3 р.).

В Вісімдісят П’ятім
Році Сонце встало
І для вас, вар’ятів,
Бу-Ба-Бу настало!
Врем’я францювате,
Плем’я дурнувате.
Час не танцювати,
І не мордувати -
МАСИ ТУРБУВАТИ (3 р.).

Від Часів Лукреція
І Часів Горація,
Від Часів Гельвеція
І Кооперація
До Часів, коли гряде Нова Дегенерація,
Актуальною буде
Наша МАС ТУРБАЦІЯ! (3 р.).

00:25 

Из разговора

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ну и ничего - всё ещё будет... А ежели даже и нет - так ничего страшного. Нехай живуть усі, хто нам бажає поганого. Всё равно всё у нас будет хорошо. Главное - поверить.

@музыка: Скрябін, "Гламур"

@настроение: Очень странное какое-то

02:09 

"Вымерай плошчу свабоды..."

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Сёньня з таварышам Хворым вымяралі плошчу свабоды. Жыльлёвую. swabod'ы. Клясна. Выявілася, што да бяспамяцтва люблю прыступкі. Было гамон як файна - нарагаталіся, набалбаталіся, пад’елі ды папілі. Нам з Хворым нат шампаню крыху далі - маці Полі, сама Поля не піла. Карацей, ўсё было залікова. Хацелася-б яшчэ, але не атрымалася.
Ну а пасьля на А44, што прыехаў аб 23.01 - назад, да Менску. Ў хаце быў дзесь аб 0.10. Стаміўся, але настрой пазытыўны. =) Люблю ўсіх - і Хворага (ага, аж нават пацалаваў, як на прыпынку стаялі), і Полю. =)

@музыка: С. Бабкін, "Сон"

00:59 

Ааааааааа!!!!!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Нічога пісаць пра дэталі ня буду. Але гэта была жэсьць.
Дзякуй Валодсьвету, Веры, Полі, Пралетару, Ружы, Юльляну, Ягору (парадак абэцэдавы). Асабліва атпаліфф падарунак паненкі Веры (заліґ!), Хворага ды Валодсьвета я спаліў адразу, хоць і ня ў поўнай меры (а флікер у мну скамунячылі...). Полі дзякуй за своеасаблівае кратаньне да старыны, так мовіць - ня кожны дзень патрымаеш у рукох "Вянок" дый фотаальбомчык 1968 году... Ружы дзякуй за тое, што такі-падорыла тое-што-ўжо-ня-памятаю-які-год-прашу. =) Ну і натуральна дзякуй Ягору - бо кніжкі пра мафію я люблю вельмі. =)
Вось. Карацей, нечакана пазытыўна. І гэта файна.

@настроение: Напіты...

03:33 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
А ці бегла Вашае сэрца па каляінах Бруку Вечнасьці?..

23:42 

GTA2 руліць! %))

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
PLAYER_PED spadarko = ( 107.0 , 15.0 , 1.0 ) 25 90
//БІБІБКІ!!
PARKED_CAR_DATA airp_1 = ( 7.0 , 20.0 ) -1 0 copcar
*тут было багаталітараґ*
PARKED_CAR_DATA wk_1 = ( 213.0 , 9.0 ) 1 180 merc
//ЗБРОЙКА!!
GIVE_WEAPON (spadarko , SILENCED_MACHINE_GUN , 99)
LEVELSTART
LEVELEND

Называецца, зрабіў новую мапу. Хацеў патэсьціць. Са старым скрыптом не пахала - давялося пісаць новы.
А трэці з канцу радок шалёна адпальвае. Мо адразу ROCKET_LAUNCHER, га? =))
Дарэчы, з прычыны неабазнанасьці ў асаблівасьцях скрыптапісаньня для гэтай канкрэтнай гульні давядзецца выпраўляць багата памылак - у пазыцыянаваньні. Але тое няважна. =)

23:02 

Вар’яцкі тыдзень... =)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Але ўсяму ё вытлумачэньне.

1(+13) Pidżama Porno 114
2(+24) Nirvana 105
3(+8) 5`nizza 103
4(+16) КальЯн 53
5(+21) Чайф 48
6(+14) Neuro Dubel 38
7 Krok 32
8 Narodny Albom 25
9(+17) Muse 24
10 Т. Петриненко 22

Дый першая пазыцыя на гэтым тыдні, пэўна, мала зьменіць месца, ага.

@музыка: Pidżama Porno - 28 (One Love)

@настроение: Лагадненькі досыць...

19:33 

50.02, 36:00

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Трыццаць шостая раніцы
пяцьдзесятага лютага
на парозе абраньніцы
нібы некім закутая
прытаілася ціхая
і ня надта цьвярозая,
ўжо даўно пазабытаю,
але цьвёрдай пагрозаю
неабачлівай сьмеласьці
у жыцьці беспрытульніцкім,
дачасовай самлеласьці
з тварам надта пакутніцкім,
з маляванымі вуснамі
і сукенкай парэзанай,
што здалася абрусамі
з вышыванамі бэзамі.
І выходзіць абраньніца,
на гадзіньнік пагледзеўшы:
"Трыццаць шостая раніцы?
Можа, я і нідзе ужо?"
Праціраючы вочанькі,
зноўку позірк кідаючы
ціха шэпча: "Авоечкі!
Штосьці тут адбываецца."
Трыццаць шостая раніцы
пяцьдзесятага лютага
ўсё глядзіць, усьміхаецца,
але зноў бы закутая.
"І якога-бы лешага
я зусім незвычайная?
Сакавік. Дваццаць першага.
Поўдзень. Зьліва адчайная."

19:10 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Крок
Крок
Крок
Крок
Крокі
наперад
ў няведамую
цемру
Крокі
насустрач
уласнаму лёсу
Крокі
Крокі
Крок
Крок
Крок
Крок
Спын
Стрэл
Сьмерць

16:09 

Дарэмныя пазычэньні.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
В твоїх очах заварюється чай,
а к носу подведён водопровод,
ну а глаза как будто невзначай
в себе скрывают свой светодиод.

Не руки у тебя, а две метлы,
и вместо ног колёса тягача,
внутри тебя все комнаты светлы,
не чудо - просто там горит свеча.

Из задницы завчора дым валил,
быть может, кто-то сжёг твои мечты,
и вместо них дизтопливо залил,
а я спросил всего лишь: "Как там ты?"

Ты не ответил - рта не приобрёл,
ведь денег отродясь ты не имел,
всю жизнь был гол, как будто бы орёл -
с конвеера спустился - обомлел.

Ты не умрёшь от пули, от ножа,
тебе не страшен самый сильный лёд,
ты жил всю жизнь в обломках гаража
на остановке, где путепровод.

Ты словно никуда не уходил,
но ты то тут, то снова где-то там
с утра и аж до вечера бродил,
привязанный к троллейбусным рогам.

Быть может, ты когда-нибудь умрёшь
среди необъяснимой пустоты,
и ты на то надеждою живёшь,
смотря на вновь завявшие цветы.

23:34 

ГАRБАТА RУЛІЦЬ!!!!!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Адлятаем сёньня мы пrаз кrаты
rэјсам два-чатыrы-семсят-пяць!
Цукrу чвэrць на šкляначку гаrбаты -
моžна rэмяні не заšпіляць,
бо ад іх і плёну ўžо ня будзе -
плён зьляціць на Выrај, у тугу,
ды нічога толькі не набудзе,
як і я нічога не змагу
супяrэчыць, выпіўšы гаrбаты,
rэјсам два-чатыrы-семсят-пяць
у палёт спrавадžаны зацяты -
неба на павеках маляваць!

00:32 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Вымерай плошчу свабоды
крокамі ціхімі ўночы,
ды падзялі на нягоды
жахам на сьветлыя вочы.

Сонцам ўзьвядзі ў куб і потым
гэта памнож на вясёлкі -
зьліжа вагонь усё ротам,
ты-ж дадавай ў яго зёлкі.

Зьнічкавым варам заліўшы,
рос трэба летніх дакласьці.
Потым, як добра забыўшы -
родзіцца з гэтага шчасьце.

00:04 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Гэты верш быццам з вогнішча вынес,
аж палае той чырваньню ён -
новашчыры на сэрцы мне выраз,
думак-словаў адзін паштальён.

Зноўку дні перакрэсьлены воляй,
і кладзецца да рэйкі яшчэ,
нараджаючы краты паволі -
это место лишь мысли ничьей.

Ні маёй, ні тваёй, ні ягонай,
ні сусьветнай... Ды йдзе і ідзе
кожнадзённа жыцьцё па адхоне,
каб спытацца напрыканцы: "Дзе?"

А нідзе. І ня можна іначай,
бо спачатку яно не было,
а цяперай - гаротна-бяднячы
сьцяг-штандар над сабой узьняло.

Рэйкі-думкі на рэйку-асадку,
ценем б’юць на паперу-сьцяну,
ўсё як сьлед, але штось не ў парадку -
ўсё я краты да раніцы сьню.

Прачынаюся - бачу... Ня бачу!
Анічога ня бачу - памер.
Ты ня злуй. Я усё-ўсё прабачу,
толькі слушна мне волі адмер.

Гэтай волі - гаюча-пякучай,
што закрэсьліла гэта жыцьцё -
быццам бруд нехта выцер анучай.
Мне з дамоўкі - ня зьбегчы. Усё.

13:11 

Сяргей Пукст атпальвайэ. =)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
valodsviet: Сёньня ты жорстка адпальваеш_)
Пэўна, зараз у цябе трава круцей, чым у Сяргея Пукста ;)
spadar_bielarus: Трава Сяргея Пукста зьяўляецца ягонай інтэлектуальнай маёмасьцю. Ня варта абмяркоўваць чужую траву - лепі вырасьціць сваю.
pukst: я кстати свободно делюсь своей травой, если надо)

23:02 

Во так і жывем-с...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

@музыка: Тартак, "Борода руда"

главная