Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
00:58 

А-а-а, чо-о-о-орт!!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ну ўсё ў дупу!
Дзякі Настаццы й Хваробцы - даўно я не ўзгадваў ўжо, што добра бывае й бяз выпіўкі. =)
А калёсы - гэта та, гэта файна. =)

@музыка: Брати Гадюкіни, "Америка"

00:35 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Мне дазволь увайсьці
хутка ў цела тваё,
дай мне ўсё там зьмясьці,
каб ані не было,
дай парэзаць цябе
проста кратамі ў твар,
не застацца ў журбе,
а наліць табе вар
на душу і на сэрца,
каб смачна было,
дай пагутарыць зь сьмерцю
тваёю й жыцьцё
разарві, распрадай,
бо патрэба у ім -
чуеш воклічы "Дай?"
Гэта не ў магазін
набралася чарга -
твары быццам нажы,
дзе рука, дзе нага,
і нікуды ўцячы
ні адсюль, ні сюды,
і стаяць цягнікі,
схамянуліся, ды
глыткі ўжо камякі
пасьціскалі даўно,
і ані прадыхнуць
не дае, бо віно
ўжо няможна глытнуць,
мкнецца вонкі ўжо кроў,
фантануе з вушэй,
з носаў, чэлесаў, ртоў,
з ўшчэнт заплылых вачэй -
і на травеньскі брук,
што амыты дажджом,
над чаргою той крук -
ці зарой, ці сьцягом,
раптам жухне Пярун
і самлее зямля,
паміж знакаў і рун
пакідаю Вас я...

01:20 

Бляпіхвец.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
БЛЯЦЬ!!!
ХУ ЗЭ ФАК ІЗ АНДРЭЙ БЯЛЯЕЎ І ХУЛЕ ЁН МНЕ ТЭЛЕФАНАВАЎ ПАКУЛЬ Я СПАЎ (НЯХАЙ І Ў СЬНЕ)?
ЧАМУ Я ЯГО НЯ ВЕДАЮ?!
І ГАЛОЎНАЕ - ЯКОГА ЧЭЛЕСА Я МУШУ ЕХАЦЬ У ЗЯЛЁНЫ ЛУГ УСТАЎЛЯЦЬ ЛІТАРКІ, ПА ЯКІХ МОЖНА БІЦЬ ЦЬВІКОМ, Ў ДОШКУ?!?!?!?!

КАЛІ МНЕ НАРЭСЬЦЕ СЬНІЦЦАМУЦЬ НАРМАЛЬНЫЯ ЧАЛАВЕЧЫЯ СНЫ?

23:59 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Штосьвет
штораз
штокрок
шточас
штодзённасьць
штучную
штурхаў
штомоц
што ёсьць
чаго няма
ня можа быць
да небыцьця
ўсезабыцьця
як адкрыцьця
і пазбыцьця
жыцьця.

Чыйго?

Твайго
майго
яго -
сусьвету
марнае
майно
малюе
мылам
мараў
май
і мае
марнасьці
адчай -
шукай
гукай
лякай
зрывай
не забывай
не аддавай
ўжо блізка край
і сустракай
як арт
піж парт
ня той мо гарт
чаго ён варт
і ці упарт
i'm now apart
але ня тут
і самагонны апарат
маіх пакут
адзіны
сьведка
сьвішча
сьціпласьць
сьледчы
сьведчыць -
сьмерць.

Адна?

За трыццаць шэсьць
рыпеньне думак
у сьцяну
сьцягну
сьвежанабыты
сьцяг
атрута у маіх касьцях
віруе
чыста як віно
яно адно
ужо даўно
адзіны цар
і гаспадар
і хай-бы быў я і мысьляр
і розум меў
і слова дар -
я дурнем быў
я ёсьць дурны
і ўжо да самае труны
я буду так
бо я ня вы
і ўжо даўно ня вы-
яздны-
я
ні вы
ні я
ніхто
чаго
сусьвету
марнае
майно -
казаў ужо
ня тут
ня то
ня ўсім -
але ужо зусім
перадусім
я тебе з’їм
а мене ти
сярод нязноснай пустаты
ня зьеж -
бо ўжо не праглынеш
чаго нальеш
прап’еш
пасьнеш
і не жывеш -
памрэш.

Сьледчы
сьведчыць
сьмерць.

01:28 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Я люблю піць.
Я п’ю крамбамбулю.
Я п’ю піва.
Я п’ю чарніла.
Я п’ю нават і гарэлку.
Я п’ю бальзам.

Я загяняўся.
Багата думаў.
І ўрэсьце маці мяне супакоіла.

Калі бацька паскардзіўся
ёй,
што я піў,
яна кажа:
"А што тут паробіш?
На дзядоў паглядзі ягоных.
Ґены пальцам не размажаш."

Цяпер я абсалютова спакойны.
П’ем? =)

01:46 

Цікава...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Сёньня аб 21.25-21.40 у трамвайным вагоне Татра №016, што ішоў па маршруце №6 я сур’ёзна задумаўся.
Ўправіць мозґ п’янтосу - гэта крыміналка?.. ^_^ А то-ж спадар яўна напрошваўся, я-б і ўправіў, ды часу не было. Кандуктарцы Шчарбаковай Тамары Ляксандраўне асобны рышпект - за разуменьне таго, што праца кандуктара гэта ня толькі праверка аплаты праезду ды продаж квіткоў, але і шточасовае псыхаляґічнае дасьледваньне і дапамога. %) А то я-ж не паглядзеў-бы ні на поўны трамвай людзей, ні на тое, што спадар меў паважны век. Ну нягожа крыць матам на ўвесь трамвай. І абражаць нягожа. Тут нецьвярозасьць ня ёсьць зьмякчальным фактарам, нат хутчэй наадварот.
ЗЫ. Ведаеце, як прыемна выводзіць чалавека, калі ён крые на цябе матам як умее, а ты яму адказваеш як мага ветла, спакойна, не падвышаючы голасу? Ці калі ён гоне, а ты усьміхаесься ды ківаеш галавою, падтакваеш?.. Я люблю людзей. Добра падсмажаных і з адпаведным соусам. =)

@настроение: няўротдзяўбенны

22:34 

Аб кожнадзённым

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Анатоль Ціханавіч, як жыцьцёвы дарадца, ці то горка-праўдзівы, ці то надта дэпрэсіўны. Ці то маё разуменьне яго няслушнае.
На пытаньне "Ці будзе ў мяне ўсё калі як сьлед?" адказаў (прывяду верш цалкам, вызначу паўтлустым тое, што менавіта сталася адказам):
"Ручаі
няхай мыюць золата,
а ракавінам скамянелым —
няхай самы бясцэнны жэмчуг.

Калі-ж я, нібыта апошні з магіканаў,
буду брысьці да Радзімы зьнябытай,
то ня выберу дарогі паўз рэкі
сьцюдзёныя,
каб смага ня мучыла,
і ня выбяру дарогі паўз чужыя палі
жытнія,

каб з голаду не памерці,
а пайду наўпрасткі —
пустыняй.
Ручаі тыя кіну з золатам,
кіну ракавіны жамчужныя
застануся з бацькоўскай моваю.

Толькі вер, што дайду,
Радзіма!"

@музыка: Depeche Mode, "When the Body Speaks"

@настроение: Вясновы...

00:36 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Вялізная чорная хмара захрасла
на межах тваіх залатых
і парастак волі ўзбуяў дужа красна,
і ўмомант быў схоплены дых,

разявіўшы рота, стаялі-дзівілісь,
ня можучы слова сказаць,
аж покуль і самі ў нябыт не скацілісь
пакутліва скрыдлы ўздымаць,

зьбіраючы ся у далёкія шляхі,
на межы сусьветаў і сноў,
пад зайздрасьці охі і хцівасьці ахі
і пад блаславеньні айцоў.

Шыхтуючысь клінам пад сьцягі маланкі,
ўзьбіраючысь у вышыню,
мы зьзялі бы зоркі, і бы недапалкі
спадалі, аддаўшысь вагню

да самае нашай апошняе рэшты,
да скону, ушчэнт, дазваньня,
буяюч нядоўга, а шчыра, то зрэшты
і марна, бяз сьветла і дня.

Ды пройдуць часы, павыквітнеюць гаслы,
ня ўспомніць ніхто ўжо аб тых.
Вялізная чорная хмара захрасла
на межах тваіх залатых.

17:54 

Размоўка

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Надзея Кропачка [16:41]: Чорт. У мяне ў горле зараз як у таго чувака з рэклямы Стрэпсілз.
Caesar [16:41]: амаль 8 месяцаў.
Надзея Кропачка [16:42]: О_о
Caesar [16:42]: амаль 8 месяцаў я не глядзеў тэлевізар.
Caesar [16:42]: мо й народзіш)
Надзея Кропачка [16:42]: Я ўчора.
Надзея Кропачка [16:42]: А ты будзеш заўтра. Трэба знайсьці яшчэ сягоньня.
Надзея Кропачка [16:43]: А потым можна яшчэ пашукаць пазаўтры ды заўчора.
Caesar [16:43]: > А ты будзеш заўтра.

буду што? ты аб чым?
Надзея Кропачка [16:44]: Ты будзеш самым лепшым заўтрам з усіх заўтраў, якія толькі могуць быць.
Надзея Кропачка [16:44]: А я буду ўчорам. =)
Caesar [16:44]: ааа.%)
Caesar [16:44]: дапёр.
Caesar [16:44]: піхвец...
Caesar [16:44]: я заўтра?
Caesar [16:45]: афігеннае нашае заўтра...%(
Надзея Кропачка [16:45]: АААААА!!!!
Caesar [16:45]: іпаць... каб мяне чакала такое заўтра..
Caesar [16:45]: бляць.. што тут шчэ скажаш...

23:30 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Адчыні наросхрыст дзьверы
з родным кубачкам гарбаты -
дзень адкоціцца з даверам
за трывалы сон прадаты,
зьніклай радасьцю спавіты.
Чырвань хмары залівае,
нібы яны зь медзі літы,
нібы яны сонца маюць
недзе ў чэраве із пары
насабранае па сьвеце,
у вандроўках цераз твары
ці то мы, ці тое дзеці.
Сьпевы льюцца дужа шчыра
церазь небакрай далёкі,
зь неба сьвеце сьвенты вырай,
сьвет ірве свае вытокі
разьвітальнымі "калісьці
мабыць дзесьці штосьці будзе
пасярод жыцьця ў калысцы
ці у шматвяковым брудзе".
Перад сном адчыніш дзьверы,
начаруеш зноў гарбаты
і дадаўшы трошку веры
ўбачыш небакрай стракаты.

16:05 

Чорт, мну фф лахачы %))

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Коло мене крадучись
Обминаючи, ховаючись в ночі
Милі лиця не для всіх
Коять свої темні справи і це гріх

Треба їх покарати з мого нового ружжа
Поховати за грати щоб природа ще жила
Їх присутність лякає жадність їх не знає меж
Кожен день щось зникає і цього не повернеш

Не турбує цих людей
Що там буде головне для них трофей
Хижий задум довбить їх
Обдурити просто любо мило їм

@музыка: Флiт, "О. Л."

@настроение: Працую, х.ле? =)

12:40 

Пра агульнае...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
1.03, па сьвяткаваньні майго ДН, зь сябрамі - Валодсьветам ды Пралетаром - пайшлі шпацыраваць. Сп. Б. выказаў жаданьне засьпяваць "нешта вялікалітоўскае патрыятычнае". Пралетар бяз роздумаў зацягнуў "А дзе-ж тыя ваяры". З тае пары гэтую песьню сп. Б. дужа ўпадабаў.

А заўчора ў мяне ночыў Гарбатнік. Прышпільна троху й нязвычна было, але затое, здаецца, я хоць ставіцца да яго пачаў болей-меней станоўча. =) Яно таго, напэўна, было вартае. Стала быць, трэ цяперай у Ліду ехаць. =)) Дый тым болей, што мне там багата ўсяго наабяцалі. От і пляны на лета - Горадня, Ліда, Наваградак, мо яшчэ кудысь туды... =)

А яшчэ заўчора ў мяне былі, як выразілася паненка Поля, "паляжалкі". Ну сапраўды, прышлі Гарбатнік, Поля ды Юльлян, папілі мы ўсе гарбаткі зь печывам, зьелі яек велікодных дый і заваліліся на дыван. А потым было гаданьне на падшыўцы НН 1911 году, паяданьне печыва ў становішчы "лежачы" без дапамогі рук, кармленьне ўсіх і ўся журавінамі ў цукры, нават крыху сну. =) Карацей, вар’яцтва ўдалося. =)

А ўчора сьвяткавалі ДН сябра. Я, як сумленны сп. Б., на плошчу не пайшоў, пра што не шкадую, але затое добранька так пасядзеў спачатку на кватэры ў сябра, пасьля ў ягоным ліфце, троху пагуляўся там у электрамэханіка, ў выніку чаго беспаўротна згубіў (ўпусьціў ў шахту) нейкую запчастку ад ліфту і набыў сабе на памяць шруб. Пасьля пасядзелі ў піцэрыі, потым зноў ў яго на хаце. А потым я паехаў на вакзал, стрэў там паненку Ружу і мы досыць някепска пасядзелі ў Старым Менску. Праўда, крамбамбулі там так і няма. =(

А так агулам было някепска. Сьвяткаваньне падвойнага сьвята, стала быць, удалося.

@музыка: А. Латушкін ды інш., "А дзе-ж тыя ваяры"

@настроение: Распавядальна-летуценны

14:42 

Пасылачка з України!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Прыйшла. Слухаю. КЛЯСНА!!!

А першае, што ўлучыў, быў Тартак, "Без тебе". Пад настрой, бляха:

"Лягаю пізно, зриваюсь рано,
Ходжу весь день хиткою ходою.
Мені без тебе дуже погано,
Я дуже хочу бути з тобою!
Щодня латаю на серці рану,
Щоночі б’юся в обіймах бою.
Мені без тебе дійсно погано,
Я дійсно хочу бути з тобою!"

@музыка: Димна суміш, "Ти живий"

@настроение: Ы

15:16 

Дайрыкі радуюць

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Такі-так. 21.03 - Пізьдзень! %)

ЗЫ. SUP - ГАЎНО! =))

00:38 

Хачу сабе такое. =)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Значку такую. Вялікую. =)

@музыка: Брати Гадюкіни, "Всьо чотко!"

@настроение: Такі сабе настрой. =)

00:16 

~=)

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Чорт, бляха, так!! Браты Гадзюкіны ды Дэпешы - нашае ўсё!! ААААААА!!!!!!!!!

@музыка: Брати Гадюкіни, "Мужчина та’як я"

22:16 

РАДЫЁБАТОН

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Жыцьцёвая гісторыя

Прысьвячаецца ўсім дзеткам


I


Ў звычайнай менскай кватэры на ўскрайку гораду жыла звычайная беларуская сям’я. Ў сям’і было двох дзетак, старая бабуля ды бацькі. Бацькі шторанак сыходзілі на працу, маці вярталася аб абедні, бацька гадзінкі на тры пазьней. Бабулька цэлы дзень насілася па кватэры ці знадворку, ходзячы па розных крамах, балакаючы зь сяброўкамі на лаўцы ля пад’езду. Старэйшы сын – Янка – зранку сыходзіў ў школу і прыходзіў, негледзячы на тое, што заняткі канчаліся досыць рана, толькі ўвечары.
Маці клікалі Алена Лявонаўна. Яна была досыць прыемная, хоць ужо й не зусім маладая, жанчына, мела багата добрых сябровак, зь якімі часам бавіла другую палову дню за кубачкам гарбаты ці кілішкам чаго памацней.
Бацька – Павал Цярэнцьевіч – заўжды паголены, акуратны й прыстойны мужчына, заўсёды любіў выходзіць з хаты ў гарнітуры й начыста – аж да бляску – выцертых чаравіках. Ён цікавіўся мадэляваньнем, таму ў вольны ад працы і, чаго душою крывіць, жонкі час любіў сядзець у залі, корпаючыся з чарговаю мадэльлю аўтамабілю. Хоць увогуле ён быў чалавек досыць сур’ёзны, падчас гэтага корпаньня выглядаў ён чыста як хлопчык – з бляскам у вачох, заўзяты і дужа эмацыйны.
Бабуля Інна Францаўна была хоць і досыць стомленая жыцьцём, а заўсёды рухавая і ўсьмешлівая, няйначай зусім яшчэ маладая, поўная жыцьцёвай энэрґіі і вельмі пяшчотная ў дачыненьні да дзяцей, заўжды абараняла іх калі што.
Янка быў самым звычайным хлопцам, навучаўся ў самай звычайнай менскай школе і ў гэтым годзе меўся ўжо здаваць апошнія іспыты і спрабаваць паступаць ўва ўнівэр. Ён яшчэ зь дзяцінства марыў быць архітэктарам, яму заўжды падабалася маляваць дамы і рабіць іх з кардону і каляровай паперы. Негледзячы на тое, што ягоныя адналясьнікі досыць смуткавалі з нагоды сканчэньня наўчаньня, ён сам упэўненым поглядам глядзеў ў сваю будучыню і шчыра верыў, што ўсё ў яго атрымаецца – дакладней кажучы, ён лічыў, што ў яго ня можа не атрымацца.
Але быў ў сям’і і яшчэ адзін чалавек, пра якога я яшчэ не апавёў. Гэта была Волечка, самая малодшая з усіх, не хадзіла яшчэ ў школу і таму цэлы дзень сядзела ў хаце. Бацькі адразу вырашылі, што Волечцы ня варта хадзіць у дзіцячы садок – яна навучыцца ўсяму і ў хаце, і ў прынцыпе яны мелі рацыю. Маленькая рухавая цікаўная да ўсяго дзяўчынка зь вялікім нецярпеньнем чакала кожнага вечару, каб пачытаць сваёй матулі ці бабулі якую-небудзь сур’ёзную кніжку. Яна любіла пераважна навуковую літаратуру, процьма якой досыць лёгкадасяжна знаходзілася на бацькавай паліцы ў залі. Можа быць, яна не заўсёды разумела ўсё тое, што ў тых кніжках было апісана, але затое ёй падабаліся тыя незразумелыя і нават часам сьмешныя словы, якіх там было ўдосталь.
А яшчэ Волечцы вельмі падабалася дапамагаць маці з гатоўкаю. Калі маці нешта варыла, ці смажыла, ці пражыла, ці наразала, ці праводзіла якія яшчэ апэрацыі з прадуктамі (не вазьмуся апісваць, бо куды нам, мужчынам, да разуменьня ўсяго таго чараўніцтва, якое дзеецца жанчынамі на варыўні) – Волечка была тут як тут, гатовая – ды не, што там гатовая – ўжо дапамагаючая нават, не чакаючы на дазвол.
Таму бацькі ў прынцыпе не былі расчараваныя сваім рашэньнем не аддаваць сваю дачку ў дзіцячы садок і нават хваліліся сваім знаёмым – маўляў, ці бачылі вы, якая Волечка ў нас разумная і здольная!
Ў той дзень, як і ў кожны паважаючы сябе летні дзень, яскрава сьвяціла сонца, але ў той час, калі Волечка прачнулася, нікога ў хаце ўжо не было. Яна паднялася з подушкі, працерла сваймі маленькімі ручкамі вочы і гучна заліла кватэру сваім пытаньнем: “Ці ёсьць тут хто?”
Не атрымаўшы адказу, Волечка шматзначна хмыкнула, прыбрала ложак, апранула зялёную сукенку, агледзела сябе ў люстэрка ды, відаць, застаўшыся задаволенаю сваім выглядам, пачэпала на варыўню. Па шляху туды яна зайшла ў пакой да брата, дзе пабачыла нейкія дзіўныя лісткі нябачанай ёю датуль расьліны. Яна ўзяла іх ды пайшла на варыўню, цьвёрда ведаючы, што зараз заварыць зь іх гарбату.
Дзяўчынка ўзяла зэдлік, прыставіла яго да шафы з посудам, дастала стуль чысты імбрычак, паставіла яго на стол. Аднесшы зэдлік на месца, яна заліла ў імбрычак вады, крыху памяла-парвала тыя лісткі і закінула іх у ваду. Пасьля Волечка запаліла газ ды паставіла імбрычак на вагонь. Яна прысела на зэдлік, і, уздыхнуўшы, пачала сачыць за імбрычкам.
Неўзабаве ён пачаў сьвісьцець, і Волечка зьняла яго з вагню, пагасіўшы плыту ды пачала чакаць, пакуль імбрычак крыху састыгне. Яна падняла вечка ды зазірнула ўнутыр, каб пабачыць, ці моцнаю атрымалася гарбата. Гарбата падалася дзяўчынцы сама тою і таму яна зноў пайшла з зэдлікам да шафы – браць сабе кубачак. Ўзяўшы свой улюбёны кубачак з сэрцайкамі, яна паставіла яго ля імбрычку ды аднесла зэдлік на месца.
Волечка наліла сабе гарбаты, паставіла імбрычак да сьцяны і прысела за стол думаць пра свой лёс. Праз колькі хвіляў кубачак спусьцеў, і тады Волечка схапілася, аднесла кубачак да мыйкі, даела печыва, зь якім піла гарбату і пайшла маляваць.
Маляваць Волечка таксама вельмі любіла, малаявала яна і акварэлькамі, і флямастэрамі, і алоўкамі, пераважна прыроду, і навакольным тае малюнкі надта ўжо падабаліся. Асабліва яна ганарылася малюнкам, які падаравала маці на восьмага сакавіка. На ім быў намаляваны вялікі елкавы лес.
Гэтым разам Волечка вырашыла маляваць алоўкамі. Яна ўзяла свой альбумчык ды алоўкі ў сваім пакоі, лягла на ложак ды пачала маляваць. Але неўзабаве яна пачула ў кватэры нейкае пыхканьне і гукі нейкай музыкі. Тады яна кінула маляваць і пабегла да залі, ў якой стаяў тэлевізар. Але ён быў вылучаны, тады Волечцы падумалася пабегчы на варыўню. Але і там не было нікога, і ўсё было быццам-бы вылучанае. Дзяўчынка вырашыла не надаваць увагі гэтым гукам і вярнулася да сябе ў пакой.
Гук ставаў усё грамчэй, і раптам Волечка адчула, што ён ужо тут, у ейным пакоі. Яна была вельмі сьмелаю, таму не спужалася і абярнулася. Але ў дзьвярох яна нікога не пабачыла, хоць гук ставаўся ўсё бліжэй. Тады яна паглядзела на падлогу і пабачыла нешта. Спачатку яна вельмі зьдзівілася і не зразумела, што гэта, але цягам колькіх сэкунд да яе вярнулася здольнасьць мысьліць, і Волечка пазнала ў гэтым нечым самы звычайны батон.
Звычайны, калі не зважаць на тое, што ён граў музыку і перасоўваўся па пакоі з годным пыхканьнем. Быццам не заўважаючы Волечкі, батон праехаў (цяпер Волечка дакладна гэта бачыла – ён меў яшчэ й невялічкія колцы зьнізу) пад ейны ложак, выехаў зь іншага боку і паехаў ў куток. Дзяўчынка ўскочыла з ложку ды падхапіла батон на паўдарозе. Яна перагарнула яго на “сьпіну” і паказытала, ў адказ на што ён прывітальна пажужжэў.
- Які ты клясны, - замілавана прашаптала Волечка ды, паказытаўшы яго яшчэ раз, пусьціла на падлогу. Ён тройчы пакруціўся вакол свае восі ды паехаў далей па сваіх, батонавых справах. Але Волечка й ня думала яго пакідаць у спакоі. Яна пачала сачыць за ім, таму некалькі гадзінаў да прыходу маці з працы прайшлі досыць хутка.
І вось кватэру агалосіў званок і нехта пачаў адчыняць дзьверы. Волечка выбегла ў сенцы ды усьміхнулася – дзяўчынка дакладна ведала, што гэта была маці. І яна мела рацыю, бо ў дзьвярох, што адчыніліся праз імгненьне, паказаўся знаёмы асьветлены ўсьмешкаю твар.
– Прывіт, Волечка, – ласкава прамовіла маці, – Хадзем на варыўню, дапаможаш, я зараз прыйду, ты можаш ужо даставаць прадукты.
– Добра! – радасна выгукнула малая ды пабегла на варыўню.
Праз пэўны час дахаты прыйшлі бабуля ды тата, і нават Янка сёньня вярнуўся параней. Волечка прынесла імбрычак і паставіла яго на стол, маці прынесла кубачкі і талеркі, а Волечка тымчасам зьбегала на варыўню і прынесла стуль нейкую смакоту. Ўрэшце, яна прысела і ўсе пачалі есьці. Бацька як заўсёды распавядаў пра здарэньні на працы, бабуля – пра тое, што дазналася ад сябровак, Янка проста маўчаў, а маці ды Волечка іх уважліва слухалі ды задавалі пытаньні, каб падтрымаць размову.
Вось прыйшла чарга піць гарбату. Бацька адпіў крыху, узброіўся нажом, прыхапіў масла ды папрасіў:
– Волька, адрэж батону!
– На стале яго няма, бачыш, таму пачакай. Зараз, ён пад’едзе! – узгадала Волечка пра той батон, які сёньня ёй пашчасьціла сёньня ўбачыць. Бацька, ды і астатнія, штопраўда, не зразумелі яе, маці ўжо хацела нешта спытацца, але раптам пачулася музыка ды пыхканьне. Праз колькі сэкундаў ў варыўню, паважна пыхкаючы, ўкаціўся батон, які граў нейкую вясёлую песьню пра ягады.
– Што гэта?! – недаўменна й нават крыху спуджана запыталася маці.
– Як што? – зьдзіўлена запытала Волька, – Гэта радыёбатон. Ён прыехаў сёньня ўраньні. Пасьля таго, як я гарбату заварыла і папіла крыху.
Маці зь недаверам глянула на кубачак. Ўсе выглядалі зьдзіўленымі, адзін толькі Янка сядзеў разьюшаны.
– Волька! – ці то са злосьцю, ці то яшчэ зь нечым зьвярнуўся ён, – Ці ты нічога ня брала з майго пакою?
– Брала! – адразу прызналася Волечка, – Я ўбачыла ў цябе нейкія лісткі на стале і падумала, што зь іх магла-б атрымацца някепская гарбата, – цнатліва прамовіла яна і прамяніста ўсьміхнулася.
Тады бацькі перавялі свой позірк з Волечкі на Янку, які ў той час сядзеў з такім тварам, быццам ён сказаў нешта ня тое нешта ня там.
– А зрэшты, – паспрабаваў ён разрадзіць сытуацыю, – Хай будзе так, як ёсьць. Ўсё роўна нічога дрэннага ня здарылася.
Маці ўжо хацела нешта спытацца ў Янкі, але раптам ейную увагу адцягнуў пранізьлівы віскат з боку бабулі. Высьветлілася, што бабуля паспрабавала адрэзаць кавалачак ад радыёбатону, што таму не спадабалася. Спроба гэтая посьпехам не ўвянчалася, таму бабулька сядзела зьбялелая з нажом у руцэ, а батон, пераможна пыхкаючы ды граючы нейкую пазытыўную песьню, наразаў колы вакол імбрыку з гарбатаю. Волечка падхапіла яго і пачала пяшчотна гладзіць і прымаўляць:
– Ня бойся, маленькі мой, ўсё будзе добра, мы ня будзем цябе рэзаць ці есьці. Ты вельмі клясны.
Тут ужо Янка не ўтрымаўся і зарагатаў.
– Як?! – рагатаў ён, – Ну як можна мець такія пачуцьці да нейкага хлебабулачнага вырабу?!
– Дурань ты, - пакрыўджана сказала Волечка, працягваючы гладзіць батон, – Гэта ня проста батон. Гэта самы лепшы батон у сьвеце. Мама, можна я яго пакіну? – з спадзяваньнем запыталася малая, гледзячы на маці.
– Я думаю, можна, – умяшаўся ў размову бацька, – Ўсё роўна горай ужо ня будзе.
– Дзякуй! – радасна прамовіла Волечка, чый твар цяпер аж выпраменьваў шчасьце радаснаю дзіцячаю усьмешкаю, – Бачыш, батончык, ты цяпер будзеш жыць з намі!
–Жжжж! – радасна адказаў ён, і Волечка яшчэ мацней усьміхнулася. Янка, каторага да таго часу ўжо троху адпусьціла, падаўся ў свой пакой і палёг адпачываць, бацька дапіў гарбату і пайшоў у залю, маці пайшла за ім, а бабулька пайшла на двор – слухаць вячэрнія навіны.
Волечка-ж цэлы вечар гулялася з сваім новым сябрам – батонам. Нават паспрабавала яго намаляваць на тым ранішнім малюнку і паставіла яго на палічку.
– Ці падабаецца? – запыталася малая ў батону, ў адказ на што той зноў зрабіў колькі колаў на падлозе.
Дужа хутка праляцеў звычайны летні вечар. Вярнулася з вуліцы бабуля, знадворку мінула ўжо нават шарая гадзіна і навакольле абняў начны змрок з вокам поўні, пільна гледзячым зь неба.
– Час спаць, Воля! – пачулася з залі.
– Ўжо іду! – адказала яна, – І ты, батончык, давай кладзіся спаць. Я пакладу цябе побач з ложкам, ў старую коўдру.
Батон паслухмяна пад’ехаў да Вольчынага ложку і пачаў ў чаканьні езьдзіць ўзад-уперад. Дзяўчынка зрабіла яму нешта накшталт гнязьдзечка і паклала яго туды.
– Дабранач! – сказала яна, – Толькі не падглядай, – дадала яна і сьцягнула зь сябе сукенку, забралася пад коўдру і смачна пазяхнула. “Файны сёньня быў дзень,” – толькі й паспела падумаць Волечка перад тым, як зусім паснула.

16:45 

БРАТИ ГАДЮКІНИ РУЛЯТЬ!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Слухам їх вже 16 днів. =) Подобається... =))
Та й не може не подобатися - такі тексти, така музика... =))
Слів немає! %)

@музыка: Брати Гадюкіни, "Червона фіра"

@настроение: Задоволений

22:51 

Мэтро

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

На Бэрлін!! %))

23:50 

Пра ўчорашня-сёньняшняе, шпацырова-пашпартна-бессэнсоўна-гасьцёўнае

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ўчора нашпацыраваў 13 кілямэтраў. Пайшоўшы ўздоўж праспэкту, згарнуўшы перад БНТУ, прайшоўшы па Старабарысаўскім, пайшоўшы ў кірунку Сьцяпянкі, потым па Карвата, па Ваўпшасава, ўздоўж Пятага Тралейбуснага (наглядзеўся на Київ-11, ЮМЗ Т1, ЗиУ 683, бачыў прыгожы ЗиУ 682), па Алтайскай, да Несьцерава.
Шпацыраваць пад добрую музыку файна.

Сёньня зьезьдзіў ў музэй. Мусіў з клясай. Атрымалася крыхец інакш - да школы я спазьніўся, вырашыў ехаць сам, спазьніўся ў музэй на пятнаццаць хвіляў. Ідучы з аднаклясьнікам паўзь яго не хапіла нахабнасьці проста прайсьці. Спыніліся. Сэкунды на тры. І рушылі далей. Чакаючы на плошчы Мясьнікяна Т37, пабачылі дзяўчыну. Я-б яе і не запомніў, каб не інтэрпрэтаваў па-свойму надпіс на ейным кульку. Напісана там было "ЕХА", я здаля прачытаў "СУКА". =/

А пасьля я высьветліў, што калі я ў дрэнным настроі - я моцна памыляюся, што нікога не хачу бачыць. Насамрэч, пабачыўшы каго добрага, падурэўшы разам - стае лепш. Ну і што, што ненадоўга?.. Паненцы Ружы велькі дзяк.

@музыка: Depeche Mode, "Walking In My Shoes"

@настроение: Гадасьліва-сьветлы

главная