Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
04:25 

Я нарадзіў гэты пераклад!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Гады у смутку дужа пэўна
ўтвараюць шчасьце прамінутым.
Я так хацеў быць неўдзяўбенным,
а апынуўся дзяўбанутым.

23:10 

Та-да.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Patience is just another word for getting old
Resolution just as impossible as letting go

@музыка: The Whitest Boy Alive, «Fireworks»

03:56 

Сыс

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Кніга Майго Жыцьця — «Лён» Анатоля Сыса. Ён адказвае на мае пытаньні проста і ясна. Я яго разумею, ён мне дапамагае. Ёсьць сытуацыя ў жыцьці. Ў асабістых стасунках. І ёсьць верш у Сыса. Верш, які я хачу прачытаць ёй. Стоячы перад ёю на каленах. Гэта, чорт вазьмі, маніфест майго каханьня, калі можна так выразіцца. Ну, калі не ўлічыць апошнія два радкі, да.

Я дарэшты ў тваёй уладзе
што хочаш рабі з маім брыдкім целам
і распуснай душой —
хочаш любі
а хочаш забі

я сцярплю
таму што мая пакутная любоў
мацней за самы жахлівы боль

ня страшна — калі вырываюць пазногці
страшна — калі д’яблавымі пазногцямі
па душы
няхай нават бруднай
але ж яна невінаватая

вінаватае цела
я дарэшты ў тваёй уладзе
ды толькі аб адным прашу цябе
НЕ! ЗАКЛІНАЮ ЦЯБЕ! Лепш забі
здзекліва
высакародна — неістотна
толькі не здрадзь
бо тады я ніколі не вярнуся ў гэты свет
а я ж так яго люблю…

02:49 

ДА! ДА! ДА!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Anyway, I can try
Anything it's the same circle
That leads to nowhere and I'm tired now.

Anyway, I've lost my face,
My dignity, my look,
Everything is gone
And I'm tired now.

But don't be scared,
I found a good job and I go to work
Every day on my old bicycle you loved.

I am pilling up some unread books under my bed
And I really think I'll never read again.

No concentration,
Just a white disorder
Everywhere around me,
You know I'm so tired now.

But don't worry
I often go to dinners and parties
With some old friends who care for me,
Take me back home and stay.

Monochrome floors, monochrome walls,
Only absence near me,
Nothing but silence around me.
Monochrome flat, monochrome life,
Only absence near me,
Nothing but silence around me.

Sometimes I search an event
Or something to remind,
But I've really got nothing in mind.

Sometimes I open the windows
And listen people walking in the down streets.
There is a life out there.

But don't be scared,
I found a good job and I go to work
Every day on my old bicycle you loved.

Anyway, I can try
Anything it's the same circle
That leads to nowhere and I'm tired now.

Anyway, I've lost my face,
My dignity, my look,
Everything is gone
And I'm tired now.

But don't worry
I often go to dinners and parties
With some old friends who care for me,
Take me back home and stay.

Monochrome floors, monochrome walls,
Only absence near me,
Nothing but silence around me.

Monochrome flat, monochrome life,
Only absence near me,
Nothing but silence around me…

@музыка: Yann Tiersen, «Monochrome»

03:27 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Тое-ж ўсё — гарбата, ноч і вокны,
даўжалезны зьмей-праспэкт Скарыны…
Час за шыбай мокне, мокне, мокне,
ды яго ня змыць і не адрынуць.

Ўсё даўно азначана дакладна —
халадэча, звыклая самота,
адчуваньне «я тут другарадны»,
гарадзкія дурні й ідыёты.

Перададчуваньняў надта многа —
нецікава нават жыць надалей,
і няма спадзеваў ўжо на Бога,
а у шклянцы блісьне Vana Talinn.

Я адзін у гэтым брыдкім сьвеце,
і, бадай, ня трэба нехта поруч —
бачыш, поўніць мне самоту вецер,
толькі што на сэрцы маім горыч.

Горыч неадольная, як жыцьце,
жыцьце, што у марнасьці мінае,
дзе-ж яе няма мне пакажыце!..
У паветры вокліч той зьнікае…

02:27 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
І стаяць-бы мне ў Вашым жыцьці недзе ўзбоч — і праўда, чакаць трамвайчыка, што вось-вось павінны вясёла загрукаціўшы пад’ехаць, зьзяючы сваёю «пяцёркаю»… Быць-бы мне Вам проста сябрам, калі ўжо трамваю дачакацца ня суджана… А я той, хто я ёсьць. Нішто і ўсё. Разбурыў, разламаў, зьнішчыў, стаптаў, нават не крануўшы мабыць як сьлед. Дождж змые падзеі з бруку, сьвядомасьць іх захавае ў памяці і будзе ўзнаўляць, ўзнаўляць… І ня лёгка, не. Цяжка. Цяжка, бо не з проста так пісаліся тыя лісты. Цяжка-цяжка-цяжка-цяжка… Але ўсё лягчэй, чым было. Вы-ж таксама маё жыцьцё зьмянілі. Да, чорт вазьмі, я ўжо больш не адчуваю тых чорных хмараў і здольны радавацца жыцьцю як раней. Я зноў жывы. А Вы…
А Вы мо й не прачытаеце гэта ніколі — ня трэба, так будзе лепш для ўсіх. Адзіны мой Вам запавет — жывіце. Жыцьцё — дарунак, а дарункі выкідаць нягожа.

03:48 

Паміж двух вагнёў

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ў сьвеце апошніх падзей,
для пэўных людзей.

Паміж двух вагнёў —
як у бездані,
ў мітусьні і безь перадыху
крыху
нязвычна
ня цяміць што далей
і жыць як жывецца,
бы нэрвы са сталі,
засталі хіба самыя моцныя —
дзённыя, ноцныя,
ўсё — на вачах
у прах,
у нябыт,
нябёсны блакіт —
гэта ўсё,
што я чую,
сьцяжыну ня тую
вяду —
ці яна мяне?
Не,
я ня цямлю
рашуча
нічога.

23:20 

ДА! ДА! ДА!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
- Вы говорите, род человеческий как будет продолжаться?-сказал он,
усевшись опять против меня и широко раскрыв ноги и низко опершись на них
локтями. - Зачем ему продолжаться, роду-то человеческому? - сказал он.
- Как зачем? иначе бы нас не было.
- Да зачем нам быть?
- Как зачем? Да чтобы жить.
- А жить зачем? Если нет цели никакой, если жизнь для жизни нам дана,
незачем жить. И если так, то Шопенгауэры и Гартманы, да и все буддисты
совершенно правы.
(Л. Талсты, «Крэйцэрава саната»)

04:34 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Штодня гуляю ў рэчаіснасьць,
у марнасьць існасьці сваёй,
у чорны дзень і мар нязбытнасьць,
у час, загорнуты нудой.

Мая гульня даўгая надта —
бадай аж з самае жыцьцё,
і ці слабы, ці можа ўпарты —
гульцом быць змушаны у ёй.

Але — ці я ў яе гуляю,
ці мной кіруе ўсё-ж яна?
Навошта? — зь цемрадзі пытаю,
але адказу мне няма.

Няма, і быць яго ня можа,
ня можна ісьціны спазнаць,
калі твой цень твой розум гложа
і хоча дазваньня здалаць.

Калі ты раб сваёй пакуты —
ня годны спазнаваць адказ,
калі ты марнасьцю закуты —
то ў першы і ў апошні раз.

Ды што зьмяніць, як гэта вызнаць,
як ўсё адно між словаў-куль?
Штодня гуляю ў рэчаіснасьць,
штодня жыву яшчэ пакуль.

04:12 

Аўтабіяграфічнае

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Жыцьцё — як шэраг збаўніцкіх падзей
на раздарожжы думаў і надзеяў,
ды толькі ён нікуды не вядзе,
і каля пусткі сэрца ўсё гавее
ў чаканьні хоць чагосьці хоць адкуль,
ў паперы — у адзінаму прытулку.
Выслоўі — нібы чэргі чорных куль,
і кожны дзень ўсё болей, болей мулкі.
Мой небагаты стол, што у душы,
няшмат нясе ў жыцьцё тае навонкі:
мо шклянкі дзьве, і што… Ў душы — нажы,
ў душы гніе дух чалавечы гонкі.
І я ў душы сьпіваюся няўзнак,
я нават можа сам не зауважу,
калі ўжо не душу — пусты мядзяк
насіць з сабою буду дням у пашчу.
І ў чым, здаецца, тоіцца бядзе?
Што наагул магло пайсьці нядобра?
Ды што тады, што зараз — абы-дзе,
хіба мо не такі ўжо і харобры,
як год ці два таму, дый як тады
нуль сэнсу у штодзённых маіх справах,
я ўсе свае вар’яцкія гады
кладу абы-куды й ані ня маю
ані з тых год, пражытых задарма,
ані з тых дзей, учыненых зьнянацку,
і кожны новы дзень — мая турма,
я ў той турме — жыцьця свайго ёсьць цацкай.
А Ты, што збоку, ды па-над усім,
з усьмешкаю кладзесься спаць штоночы,
Табе й ня ведаць, што мне дні як дым,
што тыя дні мне выелі ўсе вочы.
І я сьляпы, Цябе сьляпым люблю.
І я дурны, Цябе дурным кахаю.
Табе найперш жыцьцё я аддаю,
а болей я нічога і ня маю.
Бо што тае жыцьцё? Які ў ім сэнс?
Няма яго, а паміраць — так проста
аж занадта, і прасьцей яшчэ с-с-с-
сабача вера, ў гэтых часу кроснах
згубіць сябе і загубіць Цябе,
панішчыць тое, што было між намі,
а ўсё вакол пакінуць у журбе,
і тое потым струшчыць пярунамі.
Я разумею ў прынцыпе няшмат,
бо я не на багата й прэтэндую,
я просты вельмі — нібы аўтамат,
я навакольны сьвет гляджу праз рулю,
якую сьвет наставіў на мяне,
бо я ня мкнуся разумець нічога,
бо я штодня — нібыта у вагне,
і па-над мною ўжо бракуе Бога.
Ды што я не імкнуся зразумець,
тае магчыма мне ня так цікава,
я пра адно жадаю веды мець:
які мой сэнс? Куды вядзе напрамак
жыцьця майго? Каму яго аддаць
па тры рублі за кіляграм падзеяў?
Куды яго нарэшце закапаць?
І — самае галоўнае — дык дзе я?!..
Відаць, адказ ранейшы. Я — нідзе.
І ува мне агмень не палымнее.
Жыцьцё — як шэраг збаўніцкіх падзей
на раздарожжы думаў і надзеяў.

05:13 

Праца

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Абажаю сваю працу. Нязмушаны графік, адвольны тэмп працы, магчымасьць працы ўдома ці на офісе — па ўласным жаданьні. Халяўнае безьлімітнае сеціва. І вось — 142 кЗц за 6 гадзін працы. Калі пераклад адносна лёгкі. =)

01:46 

Думкі

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Сеначы насьнілася Каця Шкаруба. Зранку прачнуўся, сеў і моцна задумаўся.
Я ня чуў пра гэтага чалавека нічога больш за два гады, ня бачыў яе невядома колькі часу.
Дзе яна? Што робіць? Як яна жыве?
Вось тут-бы сесьці і запаліць, як у якім кіно.
Але не палю. Ня буду. Не жадаю.

@музыка: Віктар Марозаў, «Старе кіно»

02:22 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
«…Це досить прикольно — ховати себе від холоду…»
Таня-Мария Литвинюк

Міколу К., Вользе П. і іншым…

Штодня мы працягваем даўна ужо распачатае,
і сродкі балюча зрабіць ўжо вядомыя пэўнасна.
Прышпільна, напэўна — вайна за усё параздатае,
вайна за тае, што ня сталася, зьгінула верасам.

Мы словы зьбярэм толькі тыя, што будуць калючымі,
каб сэрца ўтварыць нібы мехам ушчэнт расьцярушаным,
каб з рэштак так роднай крыві нацякала калюжына.
Прышпільна, напэўна — каб толькі ня была так вусьцішна.

Мы ў трапныя ўзоры выслоўямі душанькі выцінем,
мы выцісьнем з нутраў парэшткі ўсяго чалавечага,
сваё сэрцасьмецьце нябожае — к чорту і выкінем.
Прышпільна, напэўна — гуляцца із лёсам скамечаным.

Скрывавіць, забіць, каб і плямы пасьля не засталася
ад недастасункаў, ад недакаханьня няшчаснага,
ад недасьвітанку, хоць сонца ужо і займалася
Прышпільна, напэўна — быць катам жыцьця уласнага.

І напрыканцы — нібы нейкім «кантрольным» молатам
мы ўдарым па самых сябе… Але штось застанецца…
Прышпільна, напэўна — сябе выганяць да холаду
ў сапраўдным жабрацтве, ў самоце… Але — ня каяцца…

00:19 

Падлічым?..

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Да 25.06 — 426 тысячаў 370 рублёў, 101 гадзіна 42 хвіліны, 8251 км

З 25.04
391 01.06 05 П і прыгарадны Віцебск-Ворша.

Яшчэ 5 гадзін 3 хвіліны. 17 тысячаў 480 рублёў. 296 км на цягніках. + пару разоў спынам.

Агулам за год — 443 тысячы 850 рублёў. 106 гадзін 45 хвілін. 9074 км. Два разы па 296 км зайцам. Чатыры разы па 263 км спынам. Па часе лічыць ня буду. Не ўлічу страчаныя квіткі.

443 тысячы 850 рублёў. 106 гадзін 45 хвілін. 10618 км. За год.

04:49 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Сустракаю новы сьвітанак на падваконьні
з кубкам ранішняй рамонкавай гарбаты.
Настрой нейкі надта нацяты,
гаркота да самых прадоньняў.

Сонца уздымаецца — нібыта чужое,
папера як мая натуральная абалонка —
агортвае кожную клетачку цела гонка,
бо навакольле цалкам не тое.

Вецер пяе гімн новага дню,
а мне здаецца марш пахавальны,
здаецца, што сьвет непрымальны
нарэсьце аддасца вагню.

Зачыняю вочы — бачу кароткі сон
пра чароўны ліхтар у небе,
пра зоркі у сьвежым хлебе
і пра свой адвечны праклён.

З кубкам ранішняй рамонкавай гарбаты
сустракаю новы сьвітанак на падваконьні.

02:12 

Музыка

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Досыць прышпільна ведаць багата песень.
Не задумваліся пра цікавыя рэчы?

N.R.M., «Добры вечар, дзяўчыначка» і Nirvana, «Smells Like Teen Spirit».
N.R.M., «Беларускія дарогі» і Nirvana, «Come As You Are»
Глюкі, «P.C.міяльная» і Muse, «Showbiz»
Скрябін, «Любити платити» і Gigi D'Agostino, «Riddle»
Голая МаNашка, «Ты мая 7мая» і Placebo, «Every You Every Me»

І сьпіс можна працягваць бясконца. Праўда, нешта ў гэтым ёсьць?..

02:21 

Чыста так

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Трэба разьмеркаваць яшчэ 45 значак і можна будзе іх набыць па 1830 за штуку. Значкі «Скажы сьвету Ў!» з чырвоным тэкстам па белым, сярэднега памеру. Хто-небудзь возьме?..

23:28 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ніхто ня можа зрабіць так прыемна, як каханыя людзі. Разам з тым, ніхто ня можа зрабіць так балюча, як яны самыя.

00:12 

У працяг тэмы.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
За паўгады — квіткоў на 281 тысячу 800 рублёў агульным працягам 58 гадзін 33 хвіліны - 5587 км

З 22.12:
24.12 №651 02 О
06.01 №049 05 П
29.01 №652 03 П
13.02 №652 21 П
14.02 №391 05 П
13.03 №683 06 П
01.04 №051 12 П
06.04 №391 09 П
25.04 №652 11 К
Яшчэ 144 тысячы 570 рублёў, 43 гадзіны 9 хвілін, 2664 км
Агулам —426 тысячаў 370 рублёў, 101 гадзіна 42 хвіліны, 8251 км

14:55 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ўсё-ж такі першая ў гэтым годзе чытанка імя НСДВ адбылася. Ня так багата было людзей, вядома, але было добра. Душэўненька так пасядзелі, пасьпявалі… А ў маёй галаве, чорт яе дзяры, засела песьня пра батарэю. %)

главная