Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
19:01 

Тэрарыстычнае. %))

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Тоны справаў крымінальных
не ўратуюць сьвет ад болю,
дрот чырвоны - на запальнік,
выбух дасьць п’яную волю.

23:21 

Файнота.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Кедь ми прийшла карта нароковац,
Став я свого неня дошіковац:
"Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю -
Йди за мене служить на ту войну".
"Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю -
Йди за мене служить на ту войну".

Кедь ми прийшла карта нароковац,
Став я музиченьків дошіковац:
"Гей ви, музиченьки, заграйте ми чардаш,
Най я си погулям в тот молодий час.
Гей ви, музиченьки, заграйте ми чардаш,
Най я си погулям в тот остатній раз".

Стали музиченьки чардаш грати,
Стали ми ся сльози з очей ляти.
Ніхто не заплаче, ні отець, ні матка,
Лем за мном заплачут три дівчатка.
Ніхто не заплаче, ні отець, ні матка,
Лем за мном заплачут три дівчатка.

А єдна заплаче, бо я її брат,
А друга заплаче, бо я її сват,
А третя заплаче, бо плакати мусить,
Бо вона від мене першінь носить.
А третя заплаче, бо плакати мусить,
Бо вона від мене першінь носить.

Кедь ми прийшла карта нароковац,
Став я свого неня дошіковац:
"Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю -
Йди за мене служить на ту войну".
"Неню ж ти мій, неню, вчинь ми таку волю -
Йди за мене служить на ту войну".

@музыка: Чубай Тарас та Скрябін - Кедь ми прийшла карта

21:24 

***

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Твар неба ўглядаецца ў бездань размоваў штодзённых,
размовы хаваюць вачэй ад пагляду саромна,
бо чуюць і ведаюць - ўсё ўжо наперад ня плённа,
сьвядомасьць была і застанецца безабароннай,
бо воляю боскаю гэтак было канавана,
іначай цяперай і быці было-бы заганай,
бязґлузда праданай і з радасьцю шчырай забранай,
вітаючы скон за нарэсьце адчыненай брамай
насустрач шырокім і доўгім жыцьцёвым дарогам,
вядучым жывых за ужо папамерлым народам,
спрашчаючы рухі пакрыўджаньням, звадам, нязгодам,
ўтвараючы зноў цябе самым маланкаадводам,
адводзячым з шляху ўсю дрэнь, што біецца ад неба -
камусьці калісьці чамусьці было гэтак трэба,
быць можа, была гэта чорная сьвежая глеба,
ці смачны кавалачак роднага цёплага хлеба,
што зьеты на сьнеданьне, пляшкай запіты з крывёю,
сабранай найноўшай шырокай тваёй баразною,
так шчыра укладзенай гэтай пяшчотнай рукою,
якая заўсёды па жытцы ідзе за табою,
найшчырым, найчыстым, найсьветлым тваім чалавекам,
памерлым задоўга да скону шалёнага веку,
калі ўсё здавалася, толькі-б дабрацца да Мекі,
але як даходзіў - зваротны шлях йшоў цераз рэкі,
напітыя ці то віном, ці гарэлкай, ці мёдам,
узятыя ці абцугом, ці празрысьценькім лёдам,
назватыя нашым адзіным ў галяктыцы родам
насуперак словам, падзеям, нагодам і модам,
што стала ўзгадаюцца ў звыклых размовах штодзённых,
якія ня маюць, ня могуць мець нейкага плёну,
бо плён пахаваны, ён пушчаны зноў па адхоне -
адхон той сьвядомасьць уразьлівую абароне...

22:57 

Ото-ж...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ня спаў 32 гадзіны 30 хвілінаў.
Яно мо й ня так і шмат, але стан, стан!!
Цікава, ці пасну я цяпер? =)

07:32 

І так таксама. Менавіта так.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
"...бяссонныя ночы даруюць нам тыя сонцайкі,
а мы ім адплочваем кроплямі свайго жыцьця.
Прыслухайся, закаханы!
Чуеш?
кап
кап
кап"
(З уласнага)

07:29 

Вось так яно і ёсьць, спадар Камоцкі...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ну што, браток, да раніцы дажыў?
І прачынацца трэба, і глядзець.
Рабіць гэта балюча, як і жыць,
адчуўшы, што цябе няма нідзе.

Ты можаш адбівацца у вачах
людзей вакольных бляскам
нежывым,
але, калі сарвесься закрычаць,
ня ўцяміш, што ўсяго толькі заныў.

Скугол падземны душыць з вышыні
цябе,
i не чапае ён другіх.
Пад раніцу ўсё хочацца зьмяніць,
але ня маюць выхаду кругі.

Kpyгі, кругі i плямы у вачах —
ну што, браток, да раніцы дажыў?
Калісьці гэта трэ будзе канчаць.
Ня хочаш.
I ад гэтага дрыжыш.

04:49 

Як-бы гэта так, каб...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
...знайсьці спакою ды ўрэсьце выспацца як сьлед? А то толькі палягу - думкі, радкі, падзеі...
А яшчэ я чую электрычнасьць... Ўночы... Палягу - і чую, як па правадох рушыць...
А яшчэ я нікога не хачу ні чуць ні бачыць за вельмі малым выключэньнем, але пры гэтым пачуваюся дужа самотным...
А яшчэ я хачу, каб ува ўсіх усё было добра.
Але тое неяк я ня ведаю...
Ня ў тэму, ці як...

02:34 

Ото-ж!

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
А сапраўды так. Ўсе мы - закладнікі сыстэмы, імя якой дзяржава. І няважна, якая тая дзяржава - дэмакратычная ці яшчэ якая. Сутнасьць глыбей.
Нават маючы веды й жаданьне, я, напрыклад, не магу працаваць (у традыцыйным разуменьні гэтага слова - бо ўсё-ж такі калі-некалі працую, хоць і грошай за тое атрымліваю дужа ўжо небагата), бо яшчэ ня скончыў школу, дзе мяне вучаць усялякай лухце, якая мне ў далейшай маёй працы не спатрэбіцца ані каліва.
Скончыўшы школу, я зноў-такі ня здолею працаваць у сваёй галіне, бо ня мецьму грэбанай паперкі пра вышэйшую адукацыю. Падчас атрыманьня тэй адукацыі будзе багата мозґамыйкі. Будуць бяссонныя ночы (хаця, якое будуць... каб я зараз спаў нармалёва...).
А пасьля дужа верагодна, што будзе паўтары гады вайсковай службы - "Сьвятога Абавязку кожнага грамадзяніна". Толькі нешта дзяржаве я і хвіліны свайго жыцьця аддаваць не хачу. Бо ў чым-жа ж мой абавязак перад дзяржаваю, калі дзяржава клапоціцца перадусім пра сваё існаваньне?
Але самае крыўднае нават ня гэта. Вось стаіш - а перад табою тваё жыцьцё. А што зрабіць? Дый ці зробіш што, калі яно з усіх бакоў ўціснутае ў межы тэй сыстэмы?
І такая вусьціш бярэ, і гэтак сумна робіцца...

Хто-б ведаў, што да такіх развагаў можа прывесьці любоў...

@музыка: Нешта з J:Морсу

@настроение: Пляшку...

00:48 

Ну, як заўжды...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Ён ня спаў тры сьмерці, тры жыцьці
і ўваскрэснуў вершнікам Пагоні...

19:12 

Хацелася...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Хацелася напісаць шматлітарны загонны допіс пра тое, як дастала вусьціш з нагоды немагчымасьці дапамогі дарагім людзям (хоць дастала болей самая тая немагчымасьць), але ня буду. Тупа ўпадлу.

@музыка: Думкі рояцца і гудуць...

@настроение: Апатычны

23:55 

АКСМ-501, нах! =))

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

01:34 

У працяг папярэдняга допісу

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

20:05 

Та...

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
ТП-3 - вул. Маскальская - Гасьць. Спадарожнік - вул. Даўгабродзкая - ДС Усход - ДС Чайкоўскага - ДС Вясьнянка - ДС Адоеўскага - РК Сухарава - ТП-3.

АКСМ-213 №3441, 22 чалавекі, 310 000 рублёў.

Многа цікавых людзей. Многа здымкаў. Многа лахачу.
Спадабалася ехаць да гасьць. Спадарожнік з таблё "2 дс Каліноўскага - Аэрапорт Мінск-1" і з дс Усход на Чайкоўскага з таблё "52 дс Усход - дс Кульман". Усьміхнула, як калі мы праяжджалі ст. м. Усход людзі пахапалі торбы і пабеглі за тралікам. %))

Крыху глыкнуў абсэнту нават... =)

Сьвяткаваньне 4-годзьдзя форуму "Белорусский транспорт" удалося. =)

02:05 

Яшчэ +1.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
01:54 

+1 пераклад.

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
01:18 

"Бардаўская восень"

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Быў на вышэйпамянёным мерапрыемстве з ласкі тав. Валодсьвета. Бачыў спн. Пушкарову, зь ёю крыху пабалакаў. Яна мне сырок уцюхнула.
Ў цэлым было цікава.

Пераклаў песьню. Валянціна Таўкунова сьпявала... "Я не могу иначе".
Пераклад

@музыка: Ален, "Я яшчэ жывы"

@настроение: Хвалісты дужа - шчасьлівы і сумны, сэрца баліць і змрочна...

23:57 

Лошыца, "Роднае слова" і Анатоль Ціханавіч

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Прыйшоў з школы, пад’еў, перапрануўся, асядлаў блакітны цягнік, скарыстаўшы speed bonus token, сустрэўся з Хворым і Паўлінаю, зьезьдзілі ў Лошыцкі парк, набраў бруду ў левы бот, паехаў да Ліцэю БДУ, пабачыў Гіль, пабачыў і пачуў многа гуйні, "Роднае слова" мэґапіяраны часапіс, Хадановіч руліў, Дранько-Майсюк ня руліў, бачыў Радзевіча, бачыў многа каго, каго ўжо калісь бачыў, задзёўбся, паехаў да Чэрвеньскага Рынку, чакаў на Т23 №2275 АКСМ-101, стрэў Вальдэмара, паехаў да яго, забраў "Лён", папіў кампоту (смачны, мля), паехаў дахаты, пад’еў, папіў, хачу спаць.

20:09 

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Сумна, змрочна, халодна, балюча.

01:30 

Жасткач. %))

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)

14:58 

Во яно як!..

"А ў мяне і жыцьцё - дадатковае!" (З уласнага)
Правапіс арыґіналу захоўваецца.

МІНСКІ ГАРАДСКІ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Дзяржаўная установа
«СТАЛІЧНЫ ТРАНСПАРТ І СУВЯЗЬ»
220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 3
тэл. / факс 219-85-15

18.01.2008 № 03-06/94/Ю-1

Аб разгледзе зварота
Паважаны Руслан Даўлатавіч!

Разгледзеўшы Ваш зварот, накіраваны ў службу арганізацыі руху КУП "Мінсктранс", дзяржаўная ўстанова «Сталічны транспарт і сувязь» растлумачвае.
Аўтобусы гарадскога маршрута № 139 прызначаны для ажыццяўлення транспартнай сувязі жыхароў ваеннага гарадка 120-й механізаваный брыгады з лячэбна-прафілактычнымі і адукацыйнымі ўстановамі, размешчанымі па вул. Нікіфарава. Улічваючы гэтыя абставіны, закрыццё дадзенага маршрута з’яўляецца немагчымым.
Што датычыцца аўтобусаў гарадскога маршрута № 80, то яны забяспечваюць дастаўку насельніцтва адзначанага раёна города да бліжэйшай станцыі метрапалітэна, у сувязі з чым змяненне яго трасы лічым немеэтазгодным. Акрамя таго, улічваючы памяньшэнне попыту на транспартныя паслугі ў непрацоўныя дні, вышэйпазначаны маршрут скарочваецца (да а/в «Маскоўскі»). Такім чынам, адлюстраваныя у Вашым лісце прапановы аб змяненні іх руху, на наш погляд, неабгрунтаваныя. Таксама не плануецца ўвасабленне прапаноў наконт падоўжання аўтобуснага марштура № 51.
Адносна маршрута гарадскога аўтобуснага транспарту № 151, спалучаючага мікрараёны «Уручча»-3 з «Уруччам»-4 і, як вядома, у студзені г.г. падоўжанага да ваеннага гарадка 120-й механізаваный брыгады, паведамляем наступнае. Рашэнне аб далейшым рэжыме і памерах руху на дадзеным маршруце будзе прынята па выніках вывучэння велічыні попыту з боку пасажыраў на перамяшчэнні ў абслугоўваемым накінунку.

Дырэктар (подпіс) В.І.Шкуратау

главная